Роберт Мерымэн
Роберт Мерымэн | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 лістапада 1908 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 красавіка 1938 (29 гадоў) |
Месца смерці | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Другая Іспанская Рэспубліка[d] |
Род войскаў | Інтэнацыянальныя брыгады |
Званне | камандзір |
Бітвы/войны |
Роберт Хейл Мррымэн (венг.: Robert Hale Merriman; 1908—1938) — прафесар эканомікі Каліфарнійскага універсітэта, удзельнік грамадзянскай вайны ў Іспаніі.
Біяграфія
Нарадзіліся ў 1908 годзе ў штаце Невада, ЗША, у сям’і лесаруба.
Да паступлення ва Універсітэт Невады, працаваў у многіх месцах. У якасці дадатковага заробку далучыўся да Корпуса падрыхтоўкі афіцэраў запасу, дзе атрымаў пачатковую ваенную падрыхтоўку. Выкладаў у Каліфарнійскім універсітэце, займаўся палітыкай, сімпатызаваў левым.
У пачатку 1937 года разам з жонкай Марыён[1] паехаў у Іспанію, уступіў у інтэрнацыянальную брыгаду ў вучэбна-трэніровачным лагеры ў Альбасетэ. Затым стаў камандзірам XV інтэрбрыгады імя Абрагама Лінкальна, атрымаў званне капітана Іспанскай Рэспублікі. Удзельнічаў у бітвы пры Хараме, дзе быў цяжка паранены. Пасля лячэння заняў пасаду начальніка штаба брыгады.
Пазней прымаў удзел у Брунецкай аперацыі, дзе брыгада Лінкальна панесла вялікія страты. Падчас Тэруэльскай аперацыі ў Арагоне зноў кіраваў XV інтэрбрыгадай, у ходзе якой брыгада адступіла да межаў Каталоніі. Загінуў у баі 2 красавіка 1938 года ў муніцыпалітэце Гандэса. Лічыцца, што Мерымэн з’яўляецца прататыпам Роберта Джордана — галоўнага героя рамана Эрнэста Хемінгуэя «Па кім звоніць звон».
Яго жонка вярнулася ў ЗША і працавала ў Стэнфардскім універсітэце. Яна стала аўтарам кнігі «American Commander in Spain: Robert Hale Merriman and the Abraham Lincoln Brigade», апублікаванай у 1986 годзе.
Крыніцы
- ↑ Marion Merriman Архівавана 10 снежня 2023. (англ.)
Літаратура
- Платошкин Николай Николаевич. «Гражданская война в Испании. 1936—1939 гг.», Москва, 2005. «ОЛМА-ПРЕСС», ISBN 5-224-04456-1.
Спасылкі
- Robert Merriman (англ.)
- Robert Hale Merriman (1908—1938) (ісп.)