Роберт Кархарт Мертан
Роберт Кархарт Мертан | |
---|---|
англ.: Robert Carhart Merton | |
Дата нараджэння | 31 ліпеня 1944[1][2][…] (80 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Robert K. Merton[d] |
Род дзейнасці | эканаміст, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | эканоміка[d], фінансы і asset pricing[d] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філасофіі па эканоміцы[d] (1970) |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Пол Энтані Самуэльсан |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Роберт Кархарт Мертан (англ.: Robert Carhart Merton; нар. 31 ліпеня 1944[1][2][…], Нью-Ёрк, штат Нью-Ёрк) — амерыканскі эканаміст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (1997) «за новы метад вызначэння кошту вытворных каштоўных папер». Сын вядомага сацыёлага Роберта Кінга Мертана.
Вучыўся ў Калумбійскім універсітэце і Каліфарнійскім тэхналагічным інстытуце. Ступень доктара атрымаў у Масачусецкім тэхналагічным інстытуце. Прафесар школы бізнесу Гарвардскага ўніверсітэта.
У 2003 годзе Мертан быў уцягнуты ў скандале вакол амерыканскага хедж-фонду LTCM (Long Term Capital Management), у якім з'яўляўся адным з партнёраў, нараўне з іншым нобелеўскім лаўрэатам Майранам Шоулзам. Фонд абвінавачваўся ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, а кансультантам на судовым працэсе выступаў лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы 2001 Джозеф Стыгліц.
Зноскі
- ↑ а б Robert C. Merton // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Robert Cox Merton // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://www.econometricsociety.org/society/organization-and-governance/fellows/current Праверана 6 красавіка 2023.