Робі Уільямс

Робі Уільямс
Robbie Williams
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя Роберт Пітэр Максіміліян Уільямс
Дата нараджэння 13 лютага 1974(1974-02-13) (50 гадоў)
Месца нараджэння Сток-он-Трэнт
Краіна Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Жонка Ayda Field[d]
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявак, музычны прадзюсар, аўтар песень, тэлеакцёр
Гады актыўнасці 1990 — па цяперашні час
Пеўчы голас тэнар
Інструменты вакал
Жанры поп-музыка
поп-рок
софт-рок
клубная музыка
Калектывы Take That
Лэйблы Chrysalis, Virgin, EMI
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
Аўтограф Аўтограф
www.robbiewilliams.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Роберт Пітэр Максіміліян Уільямс (н. 13 лютага 1974, графства Стафардшыр) — папулярны брытанскім спявак, які выконвае песні ў стылі поп, поп-рок, софт-рок, аўтар песень. За характэрны тэмбр голасу і манеру выканання быў названы Элтанам Джонам «Фрэнкам Сінатрай XXI стагоддзя». Нягледзячы на няўдалыя продажу дыскаў у ЗША, сусветныя продажы альбомаў перавышаюць 55 мільёнаў, а сінглаў прададзена ўжо больш за 15 мільёнаў. У адной толькі Вялікабрытаніі прададзена каля 16.200.000 дыскаў. Гэтыя дадзеныя ўздымаюць ўзровень сусветных продажаў дыскаў Робі Уільямса вышэй 70 мільёнаў. За плячыма Робі 8 альбомаў нумар адзін, 6 сінглаў нумар адзін у Вялікабрытаніі і мноства ўзнагарод. Таксама Робі Уільямс лічыцца лепшым прадаваным замежным выканаўцам у Лацінскай Амерыцы.

Асабістае жыццё

Робі лячыўся ў рэабілітацыйным цэнтры г. Туксон ад прыхільнасці да такіх лекаў як Xanax, Vicodin, і энергетычнага напою Lucozade у лютым 2007 [1] У 2006 годзе Робі пазнаёміўся з амерыканскай актрысай Айдай Філд, з якой у 2007 годзе пачаў сустракацца. У 2008 годзе яны аб’ездзілі ўвесь свет, а ў жніўні 2010 года ажаніліся ў Лос-Анджэлесе. 30 сакавіка 2012 года спявак абвясціў, што яго жонка чакае дзіця.

Дыскаграфія

Студыйныя альбомы

  • «Life Thru A Lens» (1997)
  • «I've Been Expecting You» (1998 (Злучанае Каралеўства) / 2002 (ЗША))
  • «Sing When You're Winning» (2000)
  • «Swing When You're Winning» (2001)
  • «Escapology» (2002)
  • «Intensive Care» (2005)
  • «Rudebox» (2006)
  • «Reality Killed the Video Star» (2009)

Канцэртныя альбомы

  • «Live at Knebworth» («Live Summer 2003» у ЗША) (2003)

Зборнікі

  • «The Ego Has Landed» (1999) (выпушчаны толькі ў Паўночнай Амерыцы)
  • «Greatest Hits» (2004)

DVD

  • «Angels» (20.12.1999)
  • «Where Egos Dare» (13.11.2000) (Зборнік розных эксклюзіўных матэрыялаў (уключаючы запісы жывых выступаў)
  • «Live At The Albert» (3.12.2001) (Канцэрт у Royal Albert Hall)
  • «Nobody Someday» (8.07.2002) (Дыск прысвечаны еўрапейскаму турнэ Робі)
  • «The Robbie Williams Show» (31.03.2003) (Выступ у лонданскай Pinewood Studio у кастрычніку 2002 года)
  • «What We Did Last Summer (Live at Knebworth)» (24.11.2003) (Канцэрт у Небварце (за тры дні яго наведалі больш 330 000 гледачоў) Выдадзены на двух дысках (на першым сам канцэрт, на другім дадатковыя матэрыялы)
  • «And Through It All (Robbie Williams Live 1997-2006» (10.11.2006) (Двухдыскавы зборнік лепшых выступаў з 1997 па 2006 гады)

Robbie Williams: In And Out Of Consciousness: Greatest Hits 1990—2010 (2 DVD)

Зноскі

  1. Нататка ў The Sun Архівавана 6 кастрычніка 2008.

Спасылкі