Рочэстэрскі ўніверсітэт
Рочэстэрскі ўніверсітэт | |
---|---|
Па-англійску | University of Rochester |
Дэвіз |
лац.: Meliora англ.: Ever Better |
Заснаваны ў | 1850 |
Тып | прыватны |
Мэтавы фонд | $ 1,282 млрд.[1] (2009) |
Прэзідэнт | Джоэл Селігман |
Месца размяшчэння |
43°07′42″ пн. ш. 77°37′42″ з. д.HGЯO |
Кампус | гарадскі (2,4 км²) |
Бакалаўраў | 5 066[2] |
Магістраў і дактароў | 4 357[2] |
Выкладчыкаў | 1 331[2] |
Колеры | |
Талісман | Рокі |
Афіцыйны сайт | www.rochester.edu |
Рочэстэрскі ўніверсітэт (англ.: University of Rochester) — прыватны даследчы ўніверсітэт ЗША, размешчаны ў Рочэстэры, штат Нью-Ёрк. У склад універсітэта ўваходзяць 6 школ, у тым ліку прэстыжная Істменаўская школа музыкі[2].
Універсітэт быў заснаваны ў 1850 годзе і з тых часоў атрымаў значны поспех у даследаваннях і адукацыі, падрыхтаваў мноства выбітных выпускнікоў, сярод якіх 8 лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі і 23 — Пулітцэраўскай прэміі, 19 лаўрэатаў стыпендыі Гугенхайма, 7 лаўрэатаў праграмы Фулбрайта, 2 — стыпендыі Голдуатэр, 1 — стыпендыі фонду Біла і Мелінды Гейтс[3] і 2 — стыпендыі Маршала. Выпускнікі Рочэстэрскага ўніверсітэта складаюць амаль чвэрць вучоных, якія кансультуюць НАСА па пытаннях мадыфікацыі і падрыхтоўкі да запуску касмічнага тэлескопа «Джэймс Веб», які павінен замяніць тэлескоп «Хабл»[4].
У 2010 годзе ўніверсітэт Рочэстэра заняў 37-ю пазіцыю ў рэйтынгу «Нацыянальныя ўніверсітэты» выдання U.S. News & World Report[1], а таксама 82-ю пазіцыю ў Акадэмічным рэйтынгу ўніверсітэтаў свету[5].
Гісторыя
З 1819 года ў гарадку Гамільтан, штат Нью-Ёрк, працаваў Універсітэт Колгейта, заснаваны баптыстамі[6], з 1848 года вядомы як Універсітэт Мэдысана. Тады ж імі было запланавана стварэнне навучальнай установы ў Рочэстэры і ўжо 31 студзеня 1850 года заснавальнікі новага ўніверсітэта атрымалі свой статут, выдадзены рэгентамі Універсітэта штата Нью-Ёрк. Заняткі пачаліся ў лістападзе, былі залічаны 60 студэнтаў, у тым ліку 28 пераведзеных з універсітэта Мэдысана[7].
Першапачаткова кампус універсітэта знаходзіўся ў цэнтры горада Рочэстэр, а ў 1853 годзе пераехаў ва ўсходнюю частку прыгарада. Мясцовы бізнесмен і член палаты прадстаўнікоў Азарыя Будзі ахвяраваў 3,2 га землі для новага кампуса і яшчэ 6,9 га ўніверсітэт у яго выкупіў[7]. Тут і размяшчаўся асноўны кампус да будаўніцтва новага комплексу будынкаў у 1930 годзе.
У 1900 годзе на першы курс універсітэта была ўпершыню залічана дзяўчына, што стала вынікам высілкаў Сьюзен Энтані і Хелен Мантгомеры. У 1890-х гадах жанчыны знаходзіліся ў класах і лабараторыях толькі ў якасці гасцей. Першай студэнткай стала Хелен Уілкінсан, якой прэзідэнт універсітэта Дэвід Хіл дазволіў паступіць у навучальную ўстанову на тых жа ўмовах, што і астатнія студэнты. Усяго ў 1900 годзе былі залічаны 33 жанчыны, а ў 1901 годзе была прысвоена першая навуковая ступень, яе ганараваўся Эла Уілкаксен[7]. Пасля завяршэння будаўніцтва новага кампуса, туды пераехалі студэнты, а ў старым кампусе працягвалі навучацца студэнткі, аж да 1955 года.
Найбольшы рост універсітэт зведаў у 1900—1935 гадах, калі ім кіраваў Бенджамін Рыз. За гэты перыяд Джордж Істмен і Эд Нортан — асноўныя фундатары, ахвяравалі ўніверсітэту больш за 50 млн дол.
У 1958 годзе былі створаны 3 новыя школы: інжынерная, кіравання бізнесам і вышэйшая школа адукацыі[8].
У 1995 годзе прэзідэнт універсітэта Томас Джэксан абвясціў пра пачатак рэалізацыі плана па змене ўмоў прыёму і значнаму перагляду навучальнага плана[9].
Кампус
Асноўны комплекс будынкаў універсітэта — Рывер Кампус, размешчаны ў даліне ракі Джынесі , каля 3 км да поўдня ад цэнтра горада і займае парадку 81 га, мяжуе з грамадскім паркам, размешчаным уздоўж усходняга берага ракі. Тут размяшчаюцца навучальныя карпусы і адміністрацыя Рочэстэрскага ўніверсітэта.
Будаўніцтва кампуса было завершана ў 1930 годзе, шматлікія будынкі былі аформлены ў грэчаскім стылі эпохі адраджэння. Бібліятэка, названая імем яго прэзідэнта Раша Рыза, лічыцца неафіцыйным сімвалам універсітэта, а таксама менавіта тут знаходзіцца карыльён Хопмана, найбуйнейшы карыльёна ў штаце Нью-Ёрк, які налічвае 50 званоў.
На працягу апошніх некалькіх дзесяцігоддзяў былі выбудаваны новыя будынкі, у тым ліку Меліяра Хол (1972), Хойт Хол (1962), Харкнес Хол (1946), Інжынерны комплекс Хопмана (1963). У паўднёвай частцы кампуса размясціліся навуковыя будынкі: Хатчысан Хол (1972), Хілан Білдынг (1971), камп’ютарны цэнтр і бібліятэка Карлсана (1987), Уілмат Білдынг (1961) і Роберт Джорджэн Хол — комплекс біямедыцынскай інжынерыі і оптыкі (2007)[10].
Шматлікія навучальныя карпусы, у тым ліку бібліятэка Раша Рыза звязаны сеткай тунэляў[11], якія інтэнсіўна выкарыстоўваюцца ў непагодлівае надвор’е. Большасць будынкаў і памяшканняў агульнага карыстання звязаны таксама сеткай Wi-Fi з доступам у інтэрнэт[12].
Медыцынскі цэнтр універсітэта
Медыцынскі цэнтра Рочэстэрскага ўніверсітэта (URMC) служыць асноўным кампусам для медыцынскай адукацыі і даследаванняў, а таксама размяшчае палатамі для прыёму пацыентаў. Цэнтр знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці ад Рывер Кампуса, тут размешчаны школа медыцыны і стаматалогіі, цэнтр медыцынскіх даследаванняў Артура Корнберга, школа медсясцёр, цэнтр даследаванняў раку, інстытут медыка-біялагічных навук[13].
Істменаўская школа музыкі
Істменаўская школа музыкі размешчана ў цэнтры горада Рочэстэр. У склад кампуса ўваходзяць інтэрнаты для студэнтаў, класы і аўдыторыі, Істменаўскі тэатр, канцэртная зала на 3094 месцаў, у якой таксама выступае Рочэстэрскі філарманічны аркестр. Акрамя таго тут знаходзяцца бібліятэка музыкі Сіблі, найбуйнейшая ў Паўночнай Амерыцы, а таксама найбуйнейшая прыватная калекцыя нот[14].
Крыніцы
- ↑ а б University of Rochester (англ.)(недаступная спасылка). U.S.News & World Report. Архівавана з першакрыніцы 3 ліпеня 2013. Праверана 9 верасня 2011.
- ↑ а б в г About us (англ.)(недаступная спасылка). University of Rochester. Архівавана з першакрыніцы 18 ліпеня 2013. Праверана 25 ліпеня 2011.
- ↑ Rochester Alumnus Selected As Gates Cambridge Scholar (англ.)(недаступная спасылка). University of Rochester (4 апреля 2011). Архівавана з першакрыніцы 23 чэрвеня 2013. Праверана 25 ліпеня 2011.
- ↑ Points of Pride (англ.)(недаступная спасылка). University of Rochester. Архівавана з першакрыніцы 17 жніўня 2013. Праверана 25 ліпеня 2011.
- ↑ Academic Ranking of World Universities - 2010 (англ.)(недаступная спасылка). ShanghaiRanking Consultancy. Архівавана з першакрыніцы 23 жніўня 2011. Праверана 26 ліпеня 2011.
- ↑ University of Rochester History: Chapter 2 (англ.)(недаступная спасылка). University of Rochester Libraries. Архівавана з першакрыніцы 16 снежня 2014. Праверана 25 ліпеня 2011.
- ↑ а б в May, Arthur A History of the University of Rochester. — Princeton: Princeton University, 1977.
- ↑ History and Distinctions (англ.)(недаступная спасылка). University of Rochester. Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2013. Праверана 25 ліпеня 2011.
- ↑ Rochester Renaissance Plan for The College (англ.)(недаступная спасылка). University of Rochester. Архівавана з першакрыніцы 23 чэрвеня 2013. Праверана 25 ліпеня 2011.
- ↑ University of Rochester Map (англ.)(недаступная спасылка). University of Rochester. Архівавана з першакрыніцы 18 ліпеня 2013. Праверана 26 ліпеня 2011.
- ↑ Схема тунэляў кампуса Рочэстэрскага ўніверсітэта(недаступная спасылка). University of Rochester. Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2009. Праверана 26 ліпеня 2011.
- ↑ UR Wireless @ ESM (англ.)(недаступная спасылка). University of Rochester. Архівавана з першакрыніцы 20 жніўня 2012. Праверана 15 жніўня 2012.
- ↑ Fast Facts (англ.)(недаступная спасылка). University of Rochester Medical Center. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 26 ліпеня 2011.
- ↑ Concert to spotlight centuries of music (англ.)(недаступная спасылка). NewsOK.com. Архівавана з першакрыніцы 5 красавіка 2012. Праверана 26 ліпеня 2011.
Спасылкі
Рочэстэрскі ўніверсітэт на Вікісховішчы |