Рудольф Хаметавіч Нурыеў
Рудольф Нурыеў | |
---|---|
руск.: Рудо́льф Хаме́тович Нуре́ев | |
![]() | |
Імя пры нараджэнні | Рудольф Хаметавіч Нурыеў |
Дата нараджэння | 17 сакавіка 1938[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 студзеня 1993[1][2][…] (54 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
![]() ![]() |
Адукацыя | |
Прафесія | артыст балета, харэограф, акцёр, балетмайстар, рэжысёр |
Гады актыўнасці | 1958 — 1992 |
Тэатр | ЛАТОБ імя С. М. Кірава, Парыжская опера |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0638159 |
Сайт | nureyev.org |
![]() |
Рудольф Хаметавіч Нурыеў (таксама Нурэеў[5]); башк., тат. Рудольф Хәмит Улы Нуриев; 17 сакавіка 1938, Іркуцк, СССР — 6 студзеня 1993, Парыж, Францыя) — савецкі і брытанскі артыст балета, балетмайстар.
Біяграфія
Нарадзіўся каля Іркуцка (у цягніку). У дзяцінстве Р. Нурыеў наведваў танцавальны гурток пры Палацы піянераў г. Уфа. Вучыўся ў Ленінградскім харэаграфічным вучылішчы. Быў вядучым салістам балетнай трупы Тэатра оперы і балета імя Кірава. У 1961, знаходзячыся на гастролях у Парыжы, Р. Нурыеў папрасіў прадаставіць яму палітычны прытулак. Супрацоўнічаў з лонданскім «Каралеўскім балетам», балетнай трупай Чыкагскай оперы. З поспехам выступаў не толькі ў традыцыйным рэпертуары, але і ў балетах, якія сталі сучаснай класікай («Танцы на вечарынцы» Дж. Робінса на музыку Ф. Ліста, «Рамэо і Джульета» С. Пракоф'ева, «Страчаны рай» М. Канстана і інш.). Паставіў некалькі балетаў з класічнай спадчыны ў «Каралеўскім балеце» і іншых трупах. У канцы 1970-х г. звярнуўся да сучаснага танца і да здымкаў у фільмах. З 1983 па 1989 быў кіраўніком балетнай трупы Парыжскай оперы.
Зноскі
- ↑ а б Rudolf Nureyev // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Rudolf Nureyev // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118589024 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- ↑ https://actu.fr/insolite/toussaint-quelles-sont-les-celebrites-enterrees-en-essonne_46091418.html
- ↑ Варыянты напісання прозвішча Нурыеў і Нурэеў ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.11., Мн., 2000, С.390.
Спасылкі
![]() |
Рудольф Хаметавіч Нурыеў на Вікісховішчы |
---|
- Залаты ключык Рудольфа Нурыева Архівавана 19 чэрвеня 2011.
- Аўтабіяграфія. Рудольф Нурыеў
- Official website of the Rudolf Nureyev Foundation
- Афіцыйны сайт Фонду Рудольф Нурыеў Архівавана 4 сакавіка 2016.
- Рудольф Нурыеў на сайце «Internet Movie Database» (англ.)