Ры Мастэнбрук
Ры Мастэнбрук | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Пол | жанчына |
Спецыялізацыя | плаванне[d][3] |
Нарадзілася |
26 лютага 1919[1][2] |
Памерла |
6 лістапада 2003[1][2] (84 гады) |
Грамадзянства | |
Рост | 1,63 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ры Мастэнбрук (нідэрл.: Hendrika «Rie» Wilhelmina Mastenbroek; 26 лютага 1919, Ротэрдам — 6 лістапада 2003, Ротэрдам) — нідэрландская плыўчыха, 3-разовая алімпійская чэмпіёнка, 3-разовая чэмпіёнка Еўропы, шматразовая чэмпіёнка Галандыі, на працягу кар’еры 9 разоў ўсталёўвала рэкорды свету (6 разоў на спіне, 3 разы вольным стылем).
Біяграфія
Пачала займацца плаваннем ў юным узросце. У 1934 годзе выйграла 3 залатыя ўзнагароды на чэмпіянаце Еўропы. У 1936 годзе на Алімпійскіх гульнях у Берліне, ва ўзросце 17 гадоў, стала трохразовай алімпійскай чэмпіёнкай, выйграўшы заплывы на 100 і 400 метраў вольным стылем, а таксама эстафетны заплыў 4 па 100 метраў вольным стылем. Акрамя трох залатых, ёй удалося заваяваць сярэбраную ўзнагароду ў заплыве на 100 метраў на спіне.
У 1937 годзе, стаўшы інструктарам плавання, яна страціла аматарскі статус спартсмена, што не дазволіла ёй выступаць на міжнародных буйных спаборніцтвах.
У 1968 годзе была ўключана ў Міжнародную залу славы плавання. У 1997 годзе была ўдастоена вышэйшай узнагароды Міжнароднага алімпійскага камітэта — Алімпійскага ордэна. У 1962 годзе з мэтай дабрачыннасці яна прадала адназін з залатых алімпійскіх медалёў.
Памерла ў 2003 годзе ў Ротэрдаме ва ўзросце 84 гадоў.
Зноскі
- ↑ а б Hendrika Wilhelmina Mastenbroek // Biografisch Portaal — 2009. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Hendrika Mastenbroek // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ (unspecified title) — World Aquatics. Праверана 2 мая 2022.