Рыгор Міхайлавіч Козінцаў
Рыгор Міхайлавіч Козінцаў | |
---|---|
![]() | |
Род дзейнасці | кінарэжысёр, сцэнарыст, тэатральны рэжысёр, кінапрадзюсар, рэжысёр |
Дата нараджэння | 10 (23) сакавіка 1905[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 мая 1973[4][3][…] (68 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Соф'я Зіноўеўна Магарыл[d] |
Дзеці | Aleksandr Kozintsev[d] |
Месца працы | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
![]() |
Рыгор Міхайлавіч Козінцаў (руск.: Григо́рий Миха́йлович Ко́зинцев; 9 (22) сакавіка 1905, Кіеў — 11 мая 1973, Ленінград) — савецкі рэжысёр тэатра і кіно, сцэнарыст, педагог; народны артыст СССР (1964). Лаўрэат дзвюх Сталінскіх (1941, 1948) і Ленінскай (1965) прэмій.
Біяграфія
Вучыўся ў Вышэйшых мастацкіх майстэрнях АМ у Петраградзе. Адзін з арганізатараў творчай майстэрні «Фабрыка эксцэнтрычнага акцёра» (ФЭКС, 1921). З 1924 года на кінастудыі «Ленфільм». З 1922 года выкладаў у ФЭКС, Ленінградскім інстытуце сцэнічных мастацтваў, у 1941-64 гадах прафесар Усесаюзнага дзяржаўніага інстытута кінематаграфіі.
Імкненнем да пошукаў вострай новай кінематаграфічнай выразнасці вылучаюцца нямыя фільмы «Шынель» (1926, паводле М. Гогаля), «Новы Вавілон» (1929, абодва з Леанідам Траўбергам). Грамадзянскім пафасам прасякнута кінатрылогія «Юнацтва Максіма» (1935), «Вяртанне Максіма» (1937), «Выбаргская старана» (1939, усе з Леанідам Траўбергам).
Ставіў біяграфічныя фільмы: «Пірагоў» (1947), «Бялінскі» (1953). Экранізаваў трагедыі Уільяма Шэкспіра «Гамлет» (1964, Ленінская прэмія 1965) і «Кароль Лір» (1970), раман Мігеля Сервантэса «Дон Кіхот» (1957).
Паставіў у ленінградскіх тэатрах «Кароль Лір» (1941), «Атэла» (1943), «Гамлет» (1954) Шэкспіра. Даследаваў творчасць Шэкспіра, С. Эйзенштэйна, Ч. Чапліна, У. Меерхольда.
Зноскі
- ↑ Козинцев Григорий Михайлович // Литераторы Санкт-Петербурга. ХХ век / под ред. О. В. Богданова
- ↑ а б Козинцев Григорий Михайлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ а б BFI Film & TV Database
- ↑ Козинцев Григорий Михайлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ http://theshakespearestandard.com/soviet-shakespeare-film-maker-dictator-two-great-plays-bard-multimedia/
- ↑ Mantle of Dreams Yields a Nightmare // The New York Times / J. Kahn — Manhattan: New York Times Company, A. G. Sulzberger, 2012. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X Праверана 11 сакавіка 2021.
- ↑ Billington M. King Lear // The Guardian — United Kingdom: GMG, 2007. — ed. size: 161152 — ISSN 0261-3077 Праверана 11 сакавіка 2021.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).