Рыжская школа бізнесу
Рыжская школа бізнесу | |
---|---|
лат.: Rīgas Biznesa skola | |
![]() | |
Арыгінальная назва | лат.: Rīgas Biznesa skola |
Міжнародная назва | англ.: Riga Business School |
Заснаваны | 1991 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Рыга |
Сайт | rbs.lv |
Рыжская школа бізнесу (лат.: Rīgas Biznesa skola) — латвійская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Рызе і ўваходзіць у структуру Рыжскага тэхнічнага ўніверсітэта.
Агульная характарыстыка
Рыжская школа бізнесу - гэта ўстанова адукацыі Рыжскага тэхнічнага ўніверсітэта. Яна была створана ў 1991 годзе ў супрацоўніцтве з Дзяржаўным універсітэтам Нью-Ёрка ў Бафала (ЗША) і Універсітэтам Атавы ў Канадзе.
Рыжская школа бізнесу была першай у краінах Балтыі вышэйшай навучальнай установай, якая прапанавала праграмы МВА на англійскай мове, надаючы сваім выпускнікам міжнародна прызнаную ступень магістра дзелавога адміністравання. З 2012 года Рыжская школа бізнесу прапануе ступень бакалаўра міжнароднага бізнесу ў супрацоўніцтве з Нарвежскай школай бізнесу.
Школа мае каля 1 тысячы выпускнікоў праграм MBA, большасць з якіх займаюць кіруючыя пасады ў Латвіі і за мяжой. Вучэльня - адзіная школа ў краінах Балтыі, якая прапануе праграмы MBA ў паўночнаамерыканскім стылі як у галіне выкладання, так і ў структуры курса, якая змяшчае інтэнсіўныя тэматычныя даследаванні, працу ў групах і актыўны ўдзел у навучанні на працягу як мінімум двух гадоў.
Спасылкі
- Сайт установы Архівавана 31 жніўня 2011.
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх