Рэактапласты
Рэактапла́сты, тэрмарэактыўныя пласмасы — пластычныя масы на аснове ацвярджальных алігамераў (смол), перапрацоўка якіх суправаджаецца неабарачальнай хімічнай рэакцыяй, у выніку якой утвараюцца трохмерная сеткавая структура палімера, страціўшая здольнасць растварацца і пераходзіць пры награванні ў вязкацякучы стан.

Найбольш пашыраны рэактапласты на аснове фенолфармальдэгідных (фенапласты), мачавінафармальдэгідных і меламінафармальдэгідных (амінапласты), поліэфірных і эпаксідных смол. У якасці напаўняльнікаў выкарыстоўваецца шкловалакно, сажа, крэйда і іншыя матэрыялы.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 531. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).