Рэгіёны Венгрыі
Сем рэгіёнаў Венгрыі былі вылучаны ў 1999 паводле Закона 1999/XCII, які з'яўляецца перапрацоўкай Закона 1996/XXI. Венгрыя падзелена на 7 рэгіёнаў, якія ў сваю чаргу падзеленына драбнейшыя адміністрацыйныя адзінкі — медзье.
№ | Назва рэгіёна | Адміністрацыйны цэнтр | Плошча (км²) |
Насельніцтва[1] чал. (2011) |
Шчыльнасць насельніцтва (чал./км²) |
Колькасць населеных пунктаў |
---|---|---|---|---|---|---|
1 | Паўночная Венгрыя | Мішкальц | 13 428 | 1 194 697 | 88,97 | 603 |
2 | Паўночны Альфёльд | Дэбрэцэн | 17 749 | 1 481 922 | 83,49 | 385 |
3 | Паўднёвы Альфёльд | Сегед | 18 339 | 1 308 470 | 71,35 | 254 |
4 | Цэнтральная Венгрыя | Будапешт | 6899 | 2 971 246 | 430,68 | 186 |
5 | Цэнтральна-Задунайскі край | Секешфехервар | 11 237 | 1 094 104 | 97,37 | 409 |
6 | Заходне-Задунайскі край | Дзьёр | 11 209 | 994 698 | 88,74 | 647 |
7 | Паўднёва-Задунайскі край | Печ | 14 169 | 940 585 | 66,38 | 653 |
Усяго | 93 030 | 9 985 722 | 107,34 | 3137 |
- Паўночная Венгрыя ўключае медзье Боршад-Абаўй-Земплен, Хевеш, Ноград, гарады Мішкальц, Эгер і Шальгатар’ян.
- Паўночны Альфёльд уключае медзье Хайду-Біхар, Яс-Надзькун-Сольнак, Сабальч-Сатмар-Берэг, гарады Дэбрэцэн, Сольнак і Ньірэдзьхаза.
- Паўднёвы Альфёльд уключае медзье Бач-Кішкун, Бекеш, Чонград, гарады Кечкемет, Бекешчаба, Сегед і Ходмезевашархей.
- Цэнтральная Венгрыя ўключае медзье Пешт, сталіцу Будапешт і горад Эрд.
- Цэнтральна-Задунайскі край уключае медзье Комарам-Эстэргам, Феер, Веспрэм, гарады Татабанья, Секешфехервар, Дунайвараш і Веспрэм.
- Заходне-Задунайскі край уключае медзье Дзьёр-Мошан-Шопран, Ваш, Зала, гарады Дзьёр, Шопран, Сомбатхей, Залаэгерсег і Надзьканіжэ.
- Паўднёва-Задунайскі край уключае медзье Баранья, Шомадзь, Тольна, гарады Печ, Капашвар і Сексард.
Гл. таксама
Адміністрацыйны падзел Венгрыі
Зноскі
- ↑ Насельніцтва Венгрыі Архівавана 27 верасня 2007.