Рэспубліка Сербская Краіна

непрызнаная дзяржава
Рэспубліка Сербская Краіна
сербск.: Република Српска Крајина
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Гімн: Божа праўдзе
< 
< 
< 
 >
 >
19 снежня 1991 — 10 жніўня 1995

Сталіца Кнін
Найбуйнейшыя гарады Кнін, Вукавар, Петрынья
Мова(ы) сербскі
Афіцыйная мова сербская мова
Рэлігія Праваслаўе
Грашовая адзінка Дынар Сербскай Краіны
Плошча 17 040 км²
Насельніцтва 433 600 чал.
Форма кіравання рэспубліка
Прэзідэнт РСК
 • 1991—1992 Мілан Бабіч
 • 1992—1993 Горан Хаджыч
 • 1993—1994 Мілан Бабіч
 • 1994—1995 Мілан Марціч
Пераемнасць

UNTAES >

Урад РСК у выгнанні >
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рэспу́бліка Се́рбская Кра́іна, скарочана РСК (сербск.: Република Српска Крајина) — былая непрызнаная дзяржава, якая існавала з 1991 па 1995 на тэрыторыях Рэспублікі Харватыі, населеных пераважна сербамі.

За кароткі час этнічны склад насельніцтва РСК значна змяніўся:

  • у сярэдзіне 1991 года на гэтых тэрыторыях пражывалі 469 700 чалавек, з іх палова сербы — 52,3 %, далей харваты — 35,8 % і прадстаўнікі іншых нацыянальнасцяў — 11,9 %[1]
  • ужо ў 1993 годзе ў РСК жылі амаль толькі сербы — 91 % (харваты — 7 %, прадстаўнікі іншых нацыянальнасцяў — 2 %), пры агульнай колькасці насельніцтва 433 600 чалавек[2].

Гісторыя

РСК была створана ў адказ на дзеянні харвацкіх рэспубліканскіх уладаў, якія ўзялі курс на аддзяленне ад Югаславіі, і выражала імкненні сербскага насельніцтва гэтых тэрыторый застацца ў складзе Югаславіі.

Большая частка тэрыторыі РСК была занята харвацкімі войскамі ў 1995 годзе. Рэшта РСК паводле Эрдуцкага пагаднення пры дапамозе ААН была мірна інтэгравана ў Харватыю ў 1998 годзе.

Незалежнасць РСК не была прызнана ніводнай дзяржавай, уключаючы і Саюзную Рэспубліку Югаславію.

Геаграфія

Геаграфічныя рэгіёны РСК
Дынарскія Альпы, панарама з Кніна
Плітвіцкія азёры
Лясы на гары Папук у Славоніі

Плошча РСК складала 17 040 квадратных кіламетраў[3].

Сталіцай РСК быў горад Кнін з насельніцтвам каля 12 000 чалавек. Апроч яго, іншымі буйнымі гарадамі былі Вукавар (33 000) і Петрынья (19 000).

Адміністрацыйны падзел

У РСК налічвалася шэсць гісторыка-геаграфічных рэгіёнаў, размешчаных у трох эксклавах-аўтаномных абласцях[3][4][5][6]. Асноўнай тэрытарыяльнай адзінкай была супольнасць, у якую, як правіла, уваходзілі адносна буйны населены пункт, што быў яе цэнтрам, і навакольныя сёлы, вёскі і хутары. Усяго ў складзе РСК налічвалася 28 супольнасцей[4].

  • Аўтаномная вобласць Кнінская Краіна.
    • Рэгіён Паўночная Далмацыя. Плошча 3450 км²[5]. Межамі Паўночнай Далмацыі з поўначы быў Вэлебіт, з усходу — Дынарскія Альпы, з поўдню — Косава-Поле і Пятрова-Поле, з захаду — Задар і ўзбярэжжа Адрыятыкі. Да гэтага рэгіёна адносіліся Кнін, Бэнкавац, Абровац, Дрніш і Задар[7].
    • Рэгіён Ліка. Плошча 4808 км²[5]. Межамі Лікі з поўначы быў горад Плашкі, з усходу — рака Уна, на поўдні — рака Зрманя, на захадзе — лінія Мэдак-Тэслінград. Фактычна, Ліка знаходзіцца паміж гор Вэлебіта, Плешэвіца і Мала-Капэле. У рэгіёне знаходзяцца Плітвіцкія азёры. У РСК да Лікі адносіліся супольнасці Карэніца, Доні-Лапац, Грачац і Плашкі[8].
    • Рэгіён Кордун. Плошча 2306 км²[5]. Межамі Кордуна былі: на поўначы — рака Купа, на ўсходзе — рака Гліна і мяжа з Босніяй і Герцагавінай, горы Плешэвіца і Мала-Капэла на поўдні і ракі Мрэжніца й Корана — на захадзе. Да Кордуну адносіліся супольніцтвы Слунь, Крняк, Вргінмост і Войніч. У эканамічным плане вылучаўся горад Тапуска[9].
    • Рэгіён Баня. Плошча 3456 км²[5]. Дакладныя межы гэтага рэгіёна не былі вызначаныя. У складзе Баніі былі супольнасці Гліна, Пятрыня, Кастайніца, Двор-на-ўні і частка супольнасці Цапраг[10].
  • Аўтаномная вобласць Заходняя Славонія.
    • Рэгіён Заходняя Славонія. Агульная плошча Заходняй Славоніі была 5062 км²[5], аднак пад кантролем РСК было ўсяго 558 км², бо восенню 1991 года харвацкія сілы правялі шэраг наступаў, узяўшы пад кантроль большую частку вобласці. Паўночнай мяжой была рака Драва, усходняй — раён супольнасцей Доні-Міхоляц і Араховіца, паўднёвай — рака Сава, а заходняй — рака Ілава. Фармальна, у складзе Заходняй Славоніі былі супольнасці Окучані, Пакрац, Дарувар, Грубышна-Поле, Падраўска-Слатына, часткі супольнасцей Выравітыца, Араховіца і Славонска-Пожэга. Аднак на практыцы РСК кантралявала толькі Окучані і частку Пакраца[11].
  • Аўтаномная вобласць Усходняя Славонія, Баранья і Заходні Срэм.
    • Рэгіён Усходняя Славонія, Бараня, Заходні Срэм. Плошча 2511 км²[5]. На паўначы межавала з Венгрыяй, на ўсходзе — мяжа з СРЮ, паўднёвая мяжа праходзіла паміж Дунаем і Савай, заходняя — уздоўж Осіека й Вінкоўцаў, якія знаходзіліся пад харвацкім кантролем. У складзе гэтай вобласці былі супольніцтвы Вукавар, Тэня, Даль, Бэлі-Манастыр, Міркоўцы і часткі супольнасцей Осіек, Вінкоўцы і Жупаня[12].

Рэлігія

Большасць грамадзян Сербскай Краіны вызнавалі праваслаўе. Тэрыторыя РСК знаходзілася пад юрысдыкцыяй Сербскай Праваслаўнай царквы. У краіне знаходзіліся сербскія праваслаўныя храмы і манастыры. Найбольш буйнымі, старажытнымі і вядомымі з’яўляліся манастыры Драгавіч, Гомір’е, Крка, Крупа і Лепавіна. Падчас баявых дзеянняў многія сербскія цэрквы былі разбураны або значна пашкоджаны. Так у 1993 годзе харвацкія войскі разбурылі сабор Святога Мікалая і рэзідэнцыю Горнакарлавацкай епархіі. Усяго ў 1990—1995 гг. было разбурана 78 праваслаўных цэркваў[13], 96 царкоўных будынкаў, 10 могілак, адна патрыяршая рызніца, царкоўны музей, дзве царкоўных бібліятэкі і два архівы[14]. 94 царквы і 4 манастыры былі разрабаваны[14].

Харвацкая меншасць вызнавала каталіцтва. Шмат якія каталіцкія цэрквы былі таксама цалкам ці часткова разбураны сербскімі параваеннымі фармаваннямі падчас баявых дзеянняў.

Патокі бежанцаў (сербаў з Харватыі, харватаў з Босніі і Герцагавіны) прывялі да істотнай змены этна-канфесійнай карціны.

Сучаснае становішча

Цяпер ёсць Урад Рэспублікі Сербская Краіна ў выгнанні.

Крыніцы

Літаратура

на сербскахарвацкай мове
  • Главаш Душан. Наша Крајина: ратни дневник 1990-1995. године. — Књига-комерц, 205. — 230 с. — ISBN 86-7712-081-5.
  • Дакић М. Српска Крајина: историјски темељи и настанак. — Книн: Искра, 1994. — 95 с. — ISBN 86-82393-01-8.
  • Дакић М. Крајина кроз вијекове: из историје политичких, националних и људских права српског народа у Хрватској. — Београд, 2002.
  • Новаковић Коста. Српска Крајина: (успони, падови уздизања). — Београд; Книн: Српско културно друштво Зора, 2009. — 602 с. — ISBN 978-86-83809-54-7.
  • Радуловић С. Судбина Крајине. — Београд: Дан Граф, 1996. — 189 с.
  • Радослав И. Чубрило, Биљана Р. Ивковић, Душан Ђаковић, Јован Адамовић, Милан Ђ. Родић и др. Српска Крајина. — Београд: Матић, 2011. — 742 с.
  • Република Српска Крајина: десет година послије / [уредник Вељко Ђурић Мишина]. — Београд: Добра Вольа, 2005. — 342 с. — ISBN 86-83905-04-7.
  • Република Српска Крајина: десет година послије. Књ. 2 / [уредник Вељко Ђурић Мишина]. — Београд: Добра Вольа, 2005. — 250 с. — ISBN 86-83905-05-5.
  • Чубрило Раде. Успон и пад Крајине. — Београд: Друштво «Српска Крајина», 2002. — 250 с. — ISBN 86-82199-05-X.
  • Штрбац, Саво. Рат и ријеч. — Бања Лука: Графид, 2011. — 190 с. — ISBN 9789993853749.
  • Sekulić, Milisav. Knin je pao u Beogradu. — Nidda Verlag., 2000.
  • Tarbuk Slobodan. Rat na Baniji 1991-1995. — Srpsko Kulturno Društvo "Zora", 2009. — 441 p.
  • Barić, Nikica. Srpska pobuna u Hrvatskoj 1990-1995. — Zagreb: Golden marketing. Tehnička knjiga, 2005.
  • Davor Marjan. Oluja. — Zagreb: Hrvatski memorijalno-dokumentacijski centar Domovinskog rata, 2007. — 445 p. Архівавана 31 снежня 2014.
  • Radelić Zdenko, Marijan Davor, Barić Nikica, Bing Albert, Živić Dražen. Stvaranje hrvatske države i Domovinski rat. — Zagreb: Školska knjiga i Institut za povijest, 2006. — ISBN 953-0-60833-0.
на англійскай мове
на рускай мове
  • Гуськова Елена. История югославского кризиса (1990-2000). — М.: Русское право/Русский Национальный Фонд, 2001. — 720 с. — ISBN 5941910037.
  • Гуськова Е. Ю. Независимая Хорватия с независимыми сербами // Югославия в XX веке: очерки политической истории. — М.: Индрик, 2011. — 888 с. — ISBN 9785916741216.

Спасылкі