Садовы (Брагінскі раён)
Пасёлак
Садовы
|
Садовы — пасёлак Чамярыскага сельсавета Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.
Геаграфія
Размяшчэнне
У 12 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 40 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 131 км ад Гомеля.
Транспартная сетка
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Камарын — Брагін.
Планіроўка складаецца з амаль просталінейнай вуліцы, блізкай да шыротнай арыентацыі. Забудова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя
Заснавана ў канцы XIX стагоддзя, калі тут была сяліба. З 1898 года працаваў вятрак. На пачатку 1920-х гадоў сюды актыўна перасяляліся сяляне з суседніх вёсак. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Садовы», працавалі 2 ветракі і гамарня. У 1959 годзе ў складзе калгаса «Рассвет» (цэнтр — вёска Чамярысы).
Насельніцтва
Колькасць
- 2004 год — 14 гаспадарак, 24 жыхары.
Дынаміка
- 1930 год — 21 двор, 122 жыхары.
- 1959 год — 183 жыхары (паводле перапісу).
- 2004 год — 14 гаспадарак, 24 жыхары.
- 2006 год — 14 гаспадарак, 24 чалавекі, з якіх 0 ва ўзросце да 16 гадоў, 4 — у працаздольным і 20 — старэйшым за працаздольны.
Зноскі
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2004. — 632 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0303-9.