З 1944 па 1945 гады быў міністрам фінансаў у другім кабінеце Паасіківі. Таксама з 1945 па 1955 гады — кіраўнік Банка Фінляндыі. З 20 верасня 1951 па 26 лістапада 1952 года — на пасадзе міністра замежных спраў Фінляндыі. З 17 лістапада 1953 па 5 мая 1954 года — прэм’ер-міністр Фінляндыі. З 1955 па 1957 гады — пасол Фінляндыі ў Вялікабрытаніі. На прэзідэнцкіх выбарах 1956 балатаваўся ў прэзідэнты, але прайграў. З 1957 па 1960 гады быў генеральным сакратаром эканамічнага аддзела ААН у Еўропе, у 1963 быў спецыяльным прадстаўніком Генеральнага сакратара ААН у кіпрскім ўрэгуляванні. З 1960 па 1964 год — пасол Фінляндыі ў Швецыі.
Зноскі
↑ абSakari Tuomioja // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.