Сала́ка[1], або селядзец балтыйскі[1], (Clupea harengus membras) — рыба сямейства Селядцовыя (Clupeidae), балтыйскі падвід атлантычнага селядца (Clupea harengus).
Апісанне
Даўжыня да 20 см, важыць 25—50 г.
Біялогія
Жыве ў Балтыйскім моры, у яго прэснаводных Куршскім і Калінінградскім залівах і прэсных водах некаторых азёр Швецыі.
Сілкуецца дробнымі ракападобнымі. Трымаецца заўсёды зграямі, пераважна ў верхніх пластах вады (пелагічная рыба). Палавая спеласць надыходзіць у салакі ва ўзросце двух-трох гадоў. Жыве да 11 гадоў. Асноўную масу ва ўловах складаюць асобіны ва ўзросце двух-чатырох гадоў, даўжынёй 14—16 см. Салаку ўтварае лакальныя статкі, якія трымаюцца асобных участкаў мора ці заліваў, існуюць таксама «сезонныя» расы, якія адрозніваюцца тэрмінамі нерасту. Адрозніваюць 2 расы: вясновую і восеньскую. Вясновая раса салакі кідае ікру ў маі — чэрвені на глыбіні да 5—7 м; ікра донная. Восеньская раса нешматлікая, кідае ікру ў жніўні — верасні ў аддаленні ад берагоў.