Салаўёва (Кардымаўскі раён)
Вёска
Салаўёва
| ||||||||||||||||
Салаўёва[1] (руск.: Соловьёво) — вёска ў Кардымаўскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Шокінскага сельскага паселішча .
Гісторыя
У XVIII ст. вёску назвалі Салаўёва ў гонар Івана Салаўёва — інжынера, які стварыў Смаленскую дарогу , забруваўшы старую сезонную дарогу друзам. Жыхары навакольных вёсак, пад кіраўніцтвам Івана Глінкі, пабудавалі два плывучыя масты цераз Дняпро. У жніўні 1812 года армія Барклая-дэ-Толі дала тут бой арміі Напалеона, а затым восенню, падчас пераследу французскай арміі атрады графа Арлова-Дзянісава далі бой ар’ергардзе маршала Нэя.
У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была пад нямецкай акупацыяй са жніўня 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 года[2].
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ГКНП 13-012-2011 «Тэхнічная інструкцыя па перадачы найменняў геаграфічных аб’ектаў з рускай мовы на беларускую мову»
- ↑ Вызваленне Смаленшчыны./Энцыклапедыя Смаленскай вобласці Архівавана 27 жніўня 2016.