Салван Моміка
Салван Моміка | |
---|---|
сір. ܣܠܘܢ ܨܒܚ ܡܬܝ ܡܘܡܝܟܐ | |
Род дзейнасці | актывіст, крытык |
Дата нараджэння | 23 чэрвеня 1986 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 студзеня 2025[1] (38 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | атэізм |
Член у | |
Бітвы/войны | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Салван Сабах Мацці Моміка (араб. سلوان صباح متَّى موميكا; 23 чэрвеня 1986, Бахдзіда, Нінава, Ірак — 29 студзеня 2025, Сёдэртэлье, Швецыя) — іракскі актывіст асірыйскага паходжання, які шукаў абароны ў Швецыі, дзе стаў вядомы сваёй рэзкай крытыкай ісламу ў сацыяльных сетках і праз публічныя дэманстрацыі супраць ісламу. У рамках сваіх публічных пратэстаў ён спальваў копіі Карана. Гэты ўчынак мусульмане лічаць вельмі абразлівым. Свае асабістыя думкі і пратэсты ён выказваў у TikTok, дзе набраў вялікую колькасць падпісчыкаў.[2]
У выніку яго адкрытай варожасці да ісламу яму пагражалі радыкальна настроеныя мусульмане як з боку контрпратэстоўцаў у Швецыі, так і з боку асоб у іншых краінах. У яго родным Іраку горад Аль-Куфа прапаноўваў узнагароду: два мільёны долараў і Каран, зроблены з двух кілаграмаў золата, таму, хто яго заб’е.[3]
Увечары 29 студзеня 2025 года яго застрэлілі падчас стрымінгу ў TikTok у ягонай кватэры ў Сёдэртэлье, на поўдзень ад Стакгольма.[4]
Зноскі
- ↑ а б Koranbrännaren Salwan Momika ihjälskjuten i Södertälje — Expressen, 2025. Праверана 30 студзеня 2025.
- ↑ Участник акции с сожжением Корана застрелен в Швеции (руск.). Deutsche Welle (30 студзеня 2025). Архівавана з першакрыніцы 1 лютага 2025. Праверана 1 лютага 2025.
- ↑ Iraqi Quran burner leaves Sweden for Norway (англ.). Anadolu Ajansı (28 сакавіка 2024). Архівавана з першакрыніцы 24 мая 2024. Праверана 1 лютага 2025.
- ↑ В Швеции застрелен беженец из Ирака, известный акциями с сожжением Корана (руск.). BBC (30 студзеня 2025). Архівавана з першакрыніцы 1 лютага 2025. Праверана 1 лютага 2025.