Сальманелёз
Сальманелёз | |
---|---|
| |
МКХ-10 | A02.0 |
МКБ-10-КМ | A02.0, A01.4, A01.3, A02.2, A01.2, A01.1, A01.0, A02.9, A02.1 і A02.8 |
МКХ-9 | 003.0 |
МКБ-9-КМ | 003.0[1][2] |
DiseasesDB | 11765 |
MedlinePlus | 000294 |
MeSH | D012480 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сальманелёз — заражэнне страўнікава-кішачнага тракту энтэрабактэрыямі роду сальманела . Назву атрымала ад прозвішча адкрывальніка бактэрыі Дэніела Сальмона . Найчасцей распаўсюджваецца ў высокаразвітых гарадах з адзіным парадкам харчовага забеспячэння. Крыніцай ёсць свойскія жывёлы. Найбольш небяспечным бактэрыяносьбітам для немаўлят з'яўляюцца дарослыя людзі праз брудныя рукі і прадметы догляду.
Папярэджанне
Найбольш дзейснымі спосабамі прадухілення заражэння ёсць мыццё рук перад ежай, захоўванне мяса і птушкі на асобнай паліцы халадзільніка ва ўпакаваным выглядзе, мыццё яек з мылам перад прыгатаваннем, дастатковая тэрмічная апрацоўка мяса, выкарыстанне асобных дошкі і нажа для апрацоўкі сырога мяса.
Прычыны
Заражэнню спрыяюць прыём, прыгатаванне і падаванне ежы бруднымі рукамі, ужыванне недастаткова праваранага мяса, таксама недавараных і недасмажаных яек.
Праявы
Праходзіць з павышэннем тэмпературы, млоснасцю, ванітамі і шматразовым паносам[3].
Зноскі
- ↑ Disease Ontology — 2016. Праверана 28 жніўня 2019.
- ↑ Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018. Праверана 4 жніўня 2018.
- ↑ Барыс Пракопчык. Хвароба, спароджаная цывілізацыяй // Краіна здароўя. — 23 ліпеня 2008. — № 36 (92). — С. 7.
Літаратура
- Астапаў А. А. Сальманелёз // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 119. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).