Самары́нда[2] (індан.: Samarinda) — адміністрацыйны цэнтр і найбуйны горад інданезійскай правінцыі Усходні Калімантан. Горад размешчаны на рацэ Махакам. Хоць Самарында і мае статус адміністрацыйнага цэнтра правінцыі, частка ўрадавых устаноў размешчана ў горадзе Балікпапан.