Санджак-бей
Санджак-бей, або санджак-бек (турэцк.: Sancak Beyi) — кіраўнік санджака, ваенна-адміністрацыйнай адзінкі ў Асманскай імперыі. Санджак адпавядае акрузе, а кіраўнік санджака адначасова з’яўляўся начальнікам яго ўзброеных сіл[1].
Слова «санджак» літаральна азначала «сцяг». Гэтым словам вызначалася вайсковае фарміраванне, якое выстаўляла акруга. Адпаведна кіраўнік санджака лічыўся і камандзірам гэтага ваеннага атрада.
Санджак-бей меў тыя ж правы, што і бейлер-бей, але быў падпарадкаваны бейлер-бею. Яго правы распаўсюджваліся толькі ў межах сваёй акругі[2]. У абавязкі санджак-бея таксама ўваходзілі пагоня за бандытамі, праследаванне ератыкоў, забеспячэнне зброі і харчу для арміі і флоту[3].
Зноскі
- ↑ Абд ар-Рахман ал-Джабарці Дзіўная гісторыя мінулага ў жыццяпісах і хроніцы падзей (Каментарыі)
- ↑ Всемирная история Архівавана 2 сакавіка 2014.. Том 4. М.,1958
- ↑ Imber, Colin. The Ottoman Empire, 1300-1650: The Structure of Power 177-200 (2002). Архівавана з першакрыніцы 22 сакавіка 2013. Праверана 16 жніўня 2014.