Сандра Міджу О (англ.: Sandra Miju Oh; нар. 20 ліпеня1971(1971-07-20)[1], Nepean[d]) — канадска-амерыканская актрыса. Вядома сваімі галоўнымі ролямі Рыты Ву ў камедыйным серыяле HBO «Арліс» (1996–2002), доктара Крысціны Янг у медыцынскім драматычным серыяле ABC «Анатомія жарсці» (2005–2014) і Евы Паластры ў шпіёнскім трылеры BBC «Забіваючы Еву» (2018-2022). Яна атрымала дзве прэміі «Залаты глобус» і чатыры прэміі Гільдыі кінаакцёраў. У 2019 годзе часопіс Time назваў О адной са 100 самых уплывовых людзей свету[2].