Санта-Марыя-ін-Віа-Лата
Каталіцкая базіліка | |
Санта-Марыя-ін-Віа-Лата | |
---|---|
Santa Maria in Via Lata | |
![]() Фасад | |
41°53′53″ пн. ш. 12°28′53″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Рым, Корса 306 |
Канфесія | Каталіцызм |
Епархія | Рымская дыяцэзія[d] |
Тып будынка | трохнефная базіліка |
Архітэктурны стыль | барока |
Архітэктар | Cosimo Fanzago[d] і П’етра да Картона[d] |
Дата заснавання | V стагоддзе |
Стан | дзеючы храм |
![]() |
Санта-Марыя-ін-Віа-Лата (лац.: Sanctae Mariae in Via Lata) — тытулярная дыяконія на віа дэль Корса (раней Via Lata) у Рыме.
Царква пабудавана на месцы антычных рымскіх будынкаў, а таксама пабудоў VIII, IX, X стагоддзяў (у крыпце захаваліся фрэскі гэтага перыяду). Па паданні, у адным з гэтых будынкаў (ці на месцы царквы Сан-Паола-ала-Рэгола) два гады правёў пад вартай апостал Павел, які пісаў тут пасланні.
Царква была адрэстаўравана ў барочным стылі Козіма Фанзага у 1639 годзе, фасад выкананы па праекце П'етра да Картона ў 1658—1662 гадах Пры Папе Аляксандры VII у 1662 годзе над царквой быў устаноўлены вялікі верхні паверх, каб прадухіліць абкружэнне дамамі. Кампаніла працы Марціна Лонгі стар. (1580 год), на падлозе бачныя рэшткі працы сям'і Касматаў.
У гэтай царкве знаходзяцца пахаванні Жазефа і Люсьена Банапартаў і прадстаўнікоў сям'і, пахаваныя ў XVIII стагоддзі.
Тытулярная царква
Царква Санта-Марыя-ін-Віа-Лата з'яўляецца тытулярнай дыяконіяй, кардыналам-дыяканам з тытулярнай дыяконіяй Санта-Марыя-ін-Віа-Лата і кардыналам-святаром з тытулам царквы са 28 чэрвеня 1991 года, з'яўляецца аўстралійскі кардынал Эдуард Ідрыс Касідзі.
Літаратура
- Henze, Anton. Kunstführer Rom. — Stuttgart: Reclam, 1994. — ISBN 3-15-010402-5.