Сахле-Ворк Зеўдэ (амх.: ሳህለወርቅ ዘውዴ; нар. 21 лютага1950) — эфіопскі дыпламат, першая жанчына-прэзідэнт Эфіопіі. Была абраная прэзідэнтам членамі Федэральнай парламенцкай асамблеі 25 кастрычніка 2018 года. Зеўдэ працавала дыпламатам, спецыяльным прадстаўніком генеральнага сакратара ААН Антоніу Гутэрыша пры Афрыканскім саюзе і кіраўніком аддзялення Арганізацыі Аб’яднаных Нацый пры Афрыканскім саюзе на ўзроўні намесніка генеральнага сакратара Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.