Саюз за нацыянальны прагрэс

Саюз за нацыянальны прагрэс
фр.: Union pour le Progrès national
Заснавальнік Prince Louis Rwagasore of Burundi[d]
Дата заснавання 1960
Краіна
Ідэалогія нацыяналізм
Сайт partiuprona.org

Саюз за нацыянальны прагрэс (фр.: Union pour le Progrès national, УПРОНА) — палітычная партыя Бурундзі дамінуючая роля ў якой належала тутсі. У 1981 была прынятая першая канстытуцыя Бурундзі, згодна з якой кандыдатам на вышэйшую пасаду можа быць толькі лідар адзінай легальнай палітычнай арганізацыі краіны — Саюза за нацыянальны прагрэс.

Пасля абвяшчэння незалежнасці, у кіруючай партыі ўзніклі рознагалоссі. Частка лідараў хуту выступалі за правядзенне ў краіне рэформ і за палітычны саюз з Руандай і Бельгіяй, а шавіністычна настроеныя тутсі былі супраць прадастаўлення хуту роўных з імі правоў.