Саюз праз мора
Саюз праз мора (кіт. спр. 海上之盟, піньінь Hǎishàng zhī méng) — палітычны саюз у кітайскай гісторыі паміж дзяржавамі Сун і Цзінь у пачатку XII стагоддзя супраць дзяржавы Ляа . Саюз абмяркоўваўся з 1115 па 1123 гады праз пасланцаў, якія пераплывалі Бахайскае мора; таксама называецца «Саюз на моры»[1]. Падчас Саюза гэтыя дзве нацыі дамовіліся сумесна ўварвацца ў Ляа, падзяліць захопленыя тэрыторыі, аддаць шаснаццаць акруг імперыі Сун, і пакляліся не заключаць аднабаковы мір з Ляа. У 1121—1123 гадах Сун дзейнічала ў ваенных кампаніях, аднак чжурчжэньская Цзінь мела поспех у выцясненні Ляа ў Цэнтральную Азію . Цзінь перадала некалькі з 16 акруг імперыі Сун, уключаючы сучасны Пекін. У 1125 годзе саюз распаўся пасля ўзаемных прэтэнзій, якія прывялі да вайны. Цзінь уварвалася ва ўласна кітайскія зямлі і, у канчатковым выніку, захапіла сталіцу Сун — горад Кайфэн (у 1127).
Зноскі
Літаратура
- Mote Frederick W. Imperial China: 900–1800 (англ.). — Harvard University Press, 1999. — ISBN 0-674-44515-5. (hardcover); ISBN 978-0-674-01212-7 (paperback).