Саіда (араб. سعيدة) — горад на паўночным захадзе Алжыра, адміністрацыйны цэнтр аднайменнай правінцыі. Знаходзіцца ў паўночна-заходняй частцы правінцыі, у горнай мясцовасці Атласа, на вышыні 868 метраў над узроўнем мора. Саіда размешчана прыблізна за 335 кіламетраў на паўднёвы захад ад сталіцы краіны Алжыра. Насельніцтва — 128 413 чалавек (2008).