Саўт-Шылдс (англ.: South Shields) — горад і порт на рацэ Тайн у графстве Тайн і Уір на паўночным усходзе Англіі, адміністрацыйны цэнтр раёна Саўт-Тайнсайд. Другі — пасля Ньюкасл-эпон-Тайна — горад па колькасці насельніцтва ў Тайнсайдзе.