Свяшчэны ібіс — птушка з сямейства ібісавых. Гняздуецца калоніямі на дрэвах, часта разам з іншымі галенастымі, напрыклад з чапляй. Будуе гнёзды з вецця, кладзе 2-3 яйкі. Харчуецца рыбай, жабамі і казуркамі.
Назву сваю атрымаў, бо быў свяшчэннай птушкай ў старажытным Егіпце. Ібіс быў сімвалам Тота, бога мудрасці і правасуддзя, якому часта пакланяліся ў вобразе ібіса; Той адлюстроўваўся з галавой ібіса і гэтая ж птушка служыла іерагліфічным знакам яго імя. У храме Тота ўтрымліваліся шматлікія ібісы. Трупы ібісаў падвяргаліся бальзаміраванню. У старажытным Егіпце ібісы былі вельмі шматлікія і бесперашкодна вадзіліся нават у гарадах, у наш час сустракаюцца ў Егіпце надзвычай рэдка, але паўднёвей Хартума яны даволі шматлікія.