Свіслач (Пухавіцкі раён)

Гарадскі пасёлак
Свіслач
Панарама
Панарама
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Заснаваны
1963
Гарадскі пасёлак з
Вышыня цэнтра
175 м
Насельніцтва
  • 3 706 чал. (1 студзеня 2024)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовыя індэксы
222823
Аўтамабільны код
5
СААТА
6244859905
Свіслач на карце Беларусі ±
Свіслач (Пухавіцкі раён) (Беларусь)
Свіслач (Пухавіцкі раён)
Свіслач (Пухавіцкі раён) (Мінская вобласць)
Свіслач (Пухавіцкі раён)

Сві́слач[2] (трансліт.: Svislač, руск.: Свислочь) — гарадскі пасёлак у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Свіслацкага сельсавета. Месціцца за 22,5 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 30 км ад Мінска, на аўтамабільнай дарозе Р69, Смалявічы — Шацк. Стаіць на рацэ Свіслач, побач з возерам Мацярынскае.

Гісторыя

У XIX стагоддзі тут былі фальваркі Засвятое (уласнасць Ваньковічаў)[3] і Акрэспаль. У 1920-я гады фальваркі нацыяналізаваны, Засвятое стала пасёлкам. Прынамсі ў 1930-х гадах пачалася здабыча торфу, утвораны пасёлак тарфянога заводу.

У 1950-х гадах тут пачалася здабыча тарфянога воску[4]. У 1960-я гады пасёлак работнікаў абарончага прадпрыемства «Завод „Горнага Воску“». Пазней вёска Засвятое была ўключана ў склад пасёлка, цяпер аднайменны мікрараён. 24 студзеня 1986 года ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР населены пункт Свіслач атрымаў статус гарадскога пасёлка.

У пачатку 1980-х гадоў у час будаўніцтва АЭС пасёлак значна пашыраўся, побач быў пабудаваны новы пасёлак Дружны. Пасля 1986 года планы будаўніцтва АЭС былі перагледжаны і на яе фундаменце была ўзведзена Мінская ЦЭЦ-5.

У 2007—2009 гадах жыхары Свіслачы праводзілі грамадскую кампанію супраць будаўніцтва завода пестыцыдаў.

У 2014 годзе з’явіліся планы пра стварэнне вакол Мінска шасці гарадоў-спадарожнікаў. У снежні 2016 года быў зацверджаны генеральны план, дзе Свіслач планавалася дабудаваць да 2030 года і аб’яднаць з Рудзенскам і Дружным ў паўнацэнны горад з суперсучаснай інфраструктурай[5].

Насельніцтва

  • 1997 год — 4300 жыхароў
  • 2008 год — 4,1 тыс. жыхароў
  • 2009 год — 3920 жыхароў
  • 2016 год— 3921 жыхароў[6]
  • 2017 год — 3886 жыхароў[7]
  • 2019 год — 3772 жыхары[8]

Эканоміка

Дзейнічаюць ААТ «Завод горнага воску» і РУП «Эксперыментальная база „Свіслач“»

Інфраструктура

Ёсць Дом культуры і бібліятэка, Свіслацкая сярэдняя школа імя А.Р. Чарвякова, яслі-сад «Крынічка», пасялковая бальніца і аптэка. З 1 верасня 1998 года працуе «Дзіцячая школа мастацтваў».

Рэлігія

У Свіслачы дзейнічаюць праваслаўная Царква прападобнага Серафіма Сароўскага і Царква Прыгажосць Хрыста хрысціян веры евангельскай (з лютага 1994).

Помнікі

  • Дом з памятнай дошкай ў памяць Віктара Ячніка, была ўсталявана 3 ліпеня 2017г[9], таксама валун з памятнай дошкай у памяць Віктара Ячніка.

Крыніцы

  1. Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаБелстат, 2024.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  3. SgKP 1895, s. 454.
  4. Трофимович, Антон. Торф на вес золота. Воск из Беларуси шёл на нужды авиации и космоса. aif.by (17 ліпеня 2014). Праверана 14 кастрычніка 2024.
  5. Как все сложилось у Дружного, недостроенного белорусского атомограда - CityDog.io (руск.). citydog.io. Праверана 14 кастрычніка 2024.
  6. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  7. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  8. Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 14 кастрычніка 2024.
  9. В городском поселке Свислочь установлена мемориальная доска в память Виктора Ячника. — Пухавiцкiя навiны. Пуховичские новости. Марьина Горка. Новости Марьиной Горки (руск.) (6 ліпеня 2017). Праверана 14 кастрычніка 2024.

Літаратура

Спасылкі