Селядцова (возера)
Селядцова | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 126,2[1] м |
Даўжыня | 0,63 км |
Шырыня | 0,38 км |
Плошча | 0,16 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 2,25 км |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 3,75 км² |
Выцякаюць | бяссцёкавае |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Селядцо́ва — возера ў Беларусі, у Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Свольна, за 22 км у напрамку на паўночны ўсход ад Верхнядзвінска, за 0,5 км на поўдзень ад вёскі Селядцова, за 1 км на паўночны ўсход ад вёскі Задзежжа.
Плошча паверхні 0,16 км². Даўжыня 0,63 км, найбольшая шырыня 0,38 км, даўжыня берагавой лініі 2,25 км. Плошча вадазбору 3,75 км².
Катлавіна Селядцова рэшткавага тыпу, размешчана ў забалочаным паніжэнні. Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй 6—10 м. Берагавая лінія ўтварае ў паўднёвай частцы возера вузкі заліў.
Возера бяссцёкавае.
Зноскі
- ↑ Ліст карты N-35-9. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1984 год. (руск.)
Літаратура
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 11, 66. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)