Сенбернар
Сенбернар | |
---|---|
Характарыстыкі | |
Рост |
сабакі: 70 - 90 см сукі: 65 - 80 см |
Маса | ад 70 кг |
Паходжанне | |
Краіна | Швейцарыя, Італія |
Год | 1954 |
Класіфікацыя МКФ | |
Група | 2. Пінчары, шнаўцэры, малосы, горныя і швейцарскія горныя пароды |
Секцыя | 2. Малосы |
Нумар стандарту | 61 |
Сенбернар на Вікісховішчы |
Сенбернар, Бернардзінскі сабака — парода сабак. Адрозніваюць дзве разнавіднасці: кароткапоўсцевыя і даўгапоўсцевыя.
Гісторыя
Назва сенбернар (фр. Chien du Saint-Bernard - сабака святога Бернара) - паходзіць ад кляштара святога Бернара ў швейцарскіх Альпах. У XI стагоддзі манах Бернар з Mентона заснаваў прытулак для падарожнікаў, які, як і сцежка, быў названы яго імем. Гэта ж імя было прысвоена мясцовай пародзе сабак. Участак быў размешчаны на перавале Вялікі Сен-Бернар на вышыні парадку 2472 м - у адным з самых высокіх у той час населеных месцах Еўропы. Ён быў цяжкім і небяспечным для падарожнікаў з-за лавін, моцных вятроў, стромкіх горных пераходаў і рабаўнікоў.
У XVII стагоддзі манахі вырашылі выкарыстаць сабак для выратавання людзей, якія пацярпелі ад лавінаў. Тоўстая скура надзейна абараняла сабак ад лёду і снегу, а іх незвычайны нюх дазваляў знаходзіць пацярпелых, пахаваных пад снежнымі лавінамі. Сабакі суправаджалі манахаў у даліну, і іх здольнасць адчуваць набліжэнне лавін часта ратавала падарожнікам жыццё.
Апісанне
Сенбернар - буйныя сабакі. Узімку шукаюць зніклых альпіністаў. Сенбернар - вельмі моцны, буйны сабака, вышыня ў карку ў сабак заўсёды больш за 70 см, а сук - больш за 65. Вага па стандартах пароды не павінна быць ніжэй за 80 кг, але значна часцей сустракаюцца сабакі, у якіх рост у карку больш за 80 см, а вага - больш за 100 кг.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).