Сент-Марцін-ін-зэ-Філдс
Царква | |
Царква Святога Марціна «што ў палях» | |
---|---|
St Martin-in-the-Fields | |
51°30′32″ пн. ш. 0°07′37″ з. д.HGЯO | |
Краіна | Англія |
Горад | Лондан |
Канфесія | англіканства[1] |
Епархія | Лонданская дыяцэзія[d] |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Архітэктар | Джэймс Гібс |
Дата заснавання | 1722[2] |
Дата пабудовы | 1720-я |
Сайт | stmartin-in-the-fields.org |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Царква Святога Марціна «што ў палях» (англ.: St Martin-in-the-Fields) — самая знакамітая прыхадская царква Лондана. Стаіць на паўночна-усходнім вуглу Трафальгарскай плошчы, у самым цэнтры горада. Сярод яе вернікаў — жыхары Букінгемскага палаца, у тым ліку і каралеўскае сямейства. У царквы маецца ўласны аркестр — акадэмія Святога Марціна ў палях.
Упершыню вэстмінстэрская царква ў імя Святога Марціна Турскага згадваецца ў 1222 годзе. Цяперашні будынак царквы быў збудаваны ў 1720-я гады па класіцыстычнаму праекту Джэймса Гібса, які ў свой час быў прыняты неадназначна, але пасля стаў шанаваным узорам англійскай храмавай архітэктуры. Будынак уяўляе сабой антычны храм карынфскага ордара, над якім узносіцца стройная званіца, а яе шпіль вянчае залатая карона. Інтэр'ер нагадвае храмы Крыстафера Рэна. У крыпце абсталявана кафэ для бяздомных.
-
Інтэр'ер -
Сент-Марцін уначы