Серабранка (Рагачоўскі раён)
Вёска
Серабранка
|
Серабра́нка[1] (трансліт.: Sierabranka, руск.: Серебрянка) — вёска ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Доўскага сельсавета.
Геаграфія
Знаходзіцца за 25 км у напрамку на ўсход ад горада Рагачоў, за 96 км ад Гомеля, за 25 км ад чыгуначнай станцыі Рагачоў[2]. Праз вёску пралягае аўтамабільная дарога Р43. У напрамку на паўднёвы захад ад вёскі працякае ручай Ракутун.
Гісторыя
У Вялікую Айчынную вайну ў вёсцы дзейнічала камсамольска-маладзёжнае падполле[2]. У 1954—1960 гадах Серабранка — цэнтр Серабранскага сельсавета[3][4].
Насельніцтва
Крыніцы
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ а б в БелЭн 2002.
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
Літаратура
- Серабранка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 341. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 9. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)
- Ліст карты N-36-97. Выданне 1979 года. (руск.)
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх