Сера-ду-Эспіньясу
Сера-ду-Эспіньясу | |
---|---|
парт. Serra do Espinhaço | |
![]() | |
Краіна | |
Горная сістэма | Бразільскае пласкагор’е |
Даўжыня | 750 км |
Найвышэйшая вяршыня | Сол |
Вышыня | 2107 м |
![]() |
Сера-ду-Эспіньясу[1] (парт.: Serra do Espinhaço) — горны хрыбет на ўсходзе Бразільскага пласкагор’я (Бразілія, штаты Баія і Мінас-Жэрайс).
Горы працягваюцца ўздоўж правабярэжжа верхняга цячэння ракі Сан-Франсіску на 750 км. Пераважныя вышыні перавышаюць 1000 м, найвышэйшы пункт — гара Сол (2107 м). Грабяні большай часткай згладжаныя, але асобныя выхады кварцытаў утвараюць завостраныя вяршыні. У паўднёвай частцы хрыбта размешчана буйное радовішча жалезных руд (Ітабіра), а таксама радовішчы марганцу, алмазаў, золата і інш. На ўсходніх наветраных схілах растуць вільготныя трапічныя лясы, на захадзе — хмызнякі і рэдкалессі.
Зноскі
Літаратура
- Сера-ду-Эспіньясу // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 342. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).