Скорасць хімічнай рэакцыі
Ско́расць рэа́кцыі ў хіміі — колькасная характарыстыка інтэнсіўнасці хімічнай рэакцыі; асноўнае паняцце хімічнай кінетыкі.
Вызначаецца змяненнем колькасці часціц (малекул, іонаў) кожнага рэчыва, што прымае ўдзел у хімічнай рэакцыі, за адзінку часу ў адзінцы аб'ёму (канцэнтрацыі рэчыва для гамагенных рэакцый) ці на адзінку плошчы паверхні падзелу фаз (для гетэрагенных і тапахімічных рэакцый).
У выпадку гамагенных рэакцый скорасць шукаецца паводле фурмулы , дзе C1 ды C2 гэта малярная канцэнтрацыя пэўнага рэчыва (рэагента ці прадукта рэакцыі) у момант часу t1 ды t2 адпаведна. NB — вызначэнне v з дапамогай зыходнага рэчыва (яго канцэнтрацыя ўбывае падчас рэакцыі) патрабуе дамножыць выніковы лік на −1. (Скорасць хімічнай рэакцыі — заўжды станоўчая велічыня).
На скорасць рэакцыі ўплываюць:
- канцэнтрацыя (толькі гамагенныя рэакцыі)
- прырода рэагентаў
- каталізатар (паскаральнік) або інгібітар (адмоўны каталізатар)
- тэмпература (правіла Вант-Гофа)
- ціск
- плошча паверхі, якой судатыкаюцца рэчывы (толькі гетэрагенныя рэакцыі)
Некаторыя рэакцыі цягнуцца з дапамогай энергіі святла (фотасінтэз), электрамагнітнай энергіі.
Разгляд асобных фактараў
Канцэнтрацыя
У 1865 годзе Мікалай Бекетаў ды ў 1867 годзе Гульдберг і Ваагэ сфармулявалі закон дзейных мас: скорасць хімічнай рэакцыі ў кожны момант часу прапарцыянальная канцэнтрацыям рэагентаў, што ўзведзены ў ступені, роўныя іх стэхіяметрычным каэфіцыентам.
Для элементарных рэакцый (такіх, што праходзяць у адзін этап) паказчык ступені пры значэнні канцэнтрацыі кожнага рэчыва часта роўны ягонаму стэхіяметрычнаму каэфіцыенту , для складаных (шматступеневых, палімерных) рэакцый гэтае правіла не дзейнічае.
Гл. таксама
Літаратура
- Скорасць рэакцыі ў хіміі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. С. 468.
- Кубасов А. А. Химическая кинетика и катализ.
- Пригожин И., Дефей Р. Химическая термодинамика. Новосибирск: Наука, 1966. 510 с.
- Яблонский Г. С., Быков В. И., Горбань А. Н., Кинетические модели каталитических реакций, Новосибирск: Наука (Сиб. отделение), 1983.- 255 c.