Славенскі павет[1] (польск.: Powiat sławieński) — павет у Польшчы, на ўзбярэжжы Балтыйскага мора. Уваходзіць у склад Заходнепаморскага ваяводства. Цэнтр павета — горад Слаўна. Павет утвораны ў выніку адміністрацыйнай рэформы ў 1999 годзе. Займае плошчу 1519,94 км². Насельніцтва павета складае 57 тыс. чалавек.