Славяна-балгарская гісторыя
Славяна-балгарская гісторыя | |
---|---|
Историѧ славѣноболгарскаѧ | |
![]() Першая старонка «славяна-балгарскай гісторыі» | |
Аўтар | Паісій Хілендарскі |
Мова арыгінала | Балгарская |
Дата напісання | 1762 |
Дата першай публікацыі | 1762 |
![]() |
«Славяна-балгарская гісторыя» (балг.: «История славянобългарска»«История славянобългарска», оригиналное назва: Историѧ славѣноболгарскаѧ ѡ народе і ѿ цареи и ѡ стыхъ болгарскихъ і ѡ въсехъ деѧнїа ї битиа болгарскаѧ) — гістарычная кніга з прапагандысцка-публіцыстычным характарам напісаная балгарскім іераманахам Паісіям Хілендарскім ў 1762 годзе. У кнізе ён заклікаў да абуджэння нацыянальнай самасвядомасці, да барацьбы за культурна-нацыянальнае адраджэнне, за дасягненне царкоўнай самастойнасці і за вызваленне ад асманскага прыгнёту.
Крыніцы
Крыніцамі для «Славяна-балгарская гісторыя» сталі «Кніга гістарыяграфія» Маўра Арбіні, «Дзеі царкоўныя і грамадзянскія» Цэзара Баронія , сачыненні візантыйскіх храністаў і грамат балгарскіх цароў з афонскіх кнігасховішчаў.
Змест
- Уступленне «Аб карысці гісторыі»
- Прадмова «Да тых, якія хочуць прачытаць і пачуць»
- «Збор гістарычны аб балгарскім народзе» - разглядае перыяд з самых старажытных часоў да страты Балгарыяй незалежнасці ў канцы XIV ст.
- Пасляслоўе.
«Гісторыя славяна-балгарская» разыходзілася ў рукопісах і кампіляцыях (каля 70 спісаў) па ўсёй краіне. Адыграла вялікую ролю ў абуджэнні і ўмацаванні нацыянальнай самасвядомасці балгарскага народа ў эпоху Адраджэння. Аказала значны ўплыў на наступнае развіццё балгарскай гістарыяграфіі.
«Царственік» 1844 г., складзены Хрыстакі Паўлавічам з'яўляецца першым друкаваным выданнем «Гісторыі славяна-болгарскай» хоць Паісій не паказаны як аўтар.
Сёння арыгінал «Гісторыя славяна-балгарская» захоўваецца ў Заграфскім манастыры на Афоне.
Літаратура
- «Паисий Хилендарски и неговата епоха», София, 1962; Никитин С. А.
- «Паисий Хилендарский и современная ему южнославянская историография», в сборнике: «Славянскае источниковедение», М., 1965; Конобеев В. Д.
- «Българското националноосвободително движение. Идеология, программа, развитие», София, 1972; Хрыстовы Хр.
- «Паисий Хилендарски», София, 1972. Е. П. Наумов.