Слупск — горад на захадзе Польшчы, на беразе ракі Злупячы, у 15 км ад узбярэжжа Балтыйскага мора. Вядомы з XIII ст., гарадскія правы з 1310 г. Быў членам Ганзейскага саюза. 102 тыс. жыхароў (2000). У 1648—1945 гг. у складзе Брандэрбурга і Прусіі пад назвай Штоўп. Помнікі гатычнай архітэктуры XIII—XVI стст.: касцёл, замак і інш.