Слэнг эсперантыстаў
Слэнг эсперантыстаў — слэнг, які ўжываецца ў эсперанта-супольнасці. Ён ствараецца натуральным шляхам падчас эсперанта-сустрэч. Матэрыялам для яго стварэння служаць афіксы і злучэнні двух каранёў слоў, з дапамогай якіх ствараюцца неалагізмы. Таксама адной з формаў слэнга з’яўляецца эсперанта-лаянка, большая частка з якой запазычана з нацыянальных моў, але існуе і ўласная. Аб’ектам эсперанта-слэнга з’яўляюцца самі эсперантысты, асаблівасці эсперанта-культуры і яе гісторыі.
Пра эсперантыстаў
Слова | Прыкладны пераклад | Сэнс |
---|---|---|
bakfiŝo | печаная рыба | Вельмі юная дзяўчына |
blinkenberg | дацкае прозвішча Блінкенберг | Хадзячая назва для людзей, якія з разумным выглядам разважаюць аб эсперанта, выдаючы свае забабоны за факты. Ужываецца з 1954 года пасля прэцэдэнта ў Мантэвідэа |
bonantagulo | Bonan tagon! — «Добры дзень!»; ulo — індывід | Лянівы чалавек, які вывучыў некалькі простых выразаў на эсперанта, напрыклад, «Добры дзень!» |
eterna komencanto | вечны навічок | Чалавек, які доўгі час ходзіць на сустрэчы эсперантыстаў, але ведае эсперанта на пачатковым узроўні |
kabei | дзеяслоў, утвораны ад Кабэ | Раптоўна спыніць займацца эсперанта |
kielvifartasulo | kiel vi fartas? — «як вы жывяце?»; ulo — індывід | Сінонім bonantagulo |
samideanto | аднадумец | Зварот эсперантыста да эсперантыста, падобна да «таварыш» у СССР |
talpo | крот | Эсперантыст, які фанатычна прапагандуе эсперанта, не абапіраючыся на факты |
verda koro | зялёнае сэрца | Сапраўдны эсперантыст |
verda papo | зялёны Папа рымскі | Хто-небудзь, хто прапагандуе эсперанта |
verdulo | зялёны | Зялёнымі назыаюць ужо зрэлых эсперантыстаў |
«Рэптыліі» ў эсперанта
Слова | Прыкладны пераклад | Сэнс |
---|---|---|
aligatori | дзеяслоў ад слова «алігатар» | Размаўляць паміж сабой на роднай мове іншага эсперантыста. Напрыклад: беларус з французам па-французску |
gaviali (malkrokodili) | дзеяслоў ад слова «гавіял», антонім да krokodili | Размаўляць на эсперанта з эсперантыстам у асяроддзі неэсперантыстаў |
kajmani | дзеяслоў ад слова «кайман» | Размаўляць паміж сабой на мове, няроднай для абодвух эсперантыстаў. Напрыклад: беларус з французам па-англійску |
krokodili | дзеяслоў ад слова «кракадзіл» | Размаўляць паміж сабой на роднай мове ў асяроддзі іншых эсперантыстаў. Напрыклад: беларус з беларусам па-беларуску |
lacerti | дзеяслоў ад слова «яшчарка» | Размаўляць на іншай штучнай мове ў асяроддзі эсперантыстаў |
Іншы слэнг
Слова | Прыкладны пераклад | Сэнс |
---|---|---|
gufujo | краіна філінаў | Месца, дзе п’юць чай, цешацца бяседай. У ім забаронены алкагольныя напоі і курэнне. Яго звычайна арганізуюць падчас эсперанта-сустрэч |
melono | дыня | Неафіцыйная назва Юбілейнага сімвала |
mojosa | moderna — сучасны, juna — юны, stila — стыльны | Эквівалентна англійскаму слову cool |
volapukaĵo | volapuk — валапюк, aĵ — рэч | Блізка па сэнсу да размоўных слоў «галімацця», «абракадабра» |
Ненарматыўная лексіка
Лаянку ў эсперанта называюць sakro. У асноўным гэта пераклады з нацыянальнай мовы на эсперанта. Але сярод эсперантыстаў прымяняецца і ўласцівая толькі ім лаянка. Як правіла, гэта адсылкі да стваральніка эсперанта Людвіга Заменгофа ці да вядомых эсперанта-твораў.
Прыклады эсперантамоўнай лаянкі
Фраза | Прыкладны пераклад | Тлумачэнне |
---|---|---|
Sankta Ludoviko! | Святы Людовік! | Адсылка да значнай для кожнага эсперантыста асобы — Людвіга Заменгофа |
Ho Zamenhofo! | О, Заменгоф | Тое ж самае |
Pro mia Zamĉjo | Дзеля майго Замы | Тое ж самае, але з дабаўленнем памяншальнага суфікса |
Noktaj fantomoj! | Начныя фантомы! | Згадваецца ў вядомым вершы Заменгофа «Шлях» |
Fundamenta Krestomatio! | Фундаментальная хрэстаматыя! | Аднайменная праца Заменгофа 1903 года, у якой ён сабраў найлепшыя на той час пераклады на эсперанта |
Aktoj de Akademiо! | Дакументы Акадэміі! | Выдаваемыя Акадэміяй эсперанта дакументы |
Ata-Ita! | Згадванне пра працяглую дыскусію эсперантыстаў з-за ўжывання суфіксаў at- i it- у формах дзеяслова |
Акрамя таго, эсперантыстам уласціва ствараць лаянку ў выглядзе рыфм:
- Rabato por rabito! — Ільгота для абрабаванага! (таксама «рабуемы для абрабаванага»)
- Palavro de kadavro! — Разглагольстваванні трупа!
- Pluralo de singularo! — Множны лік адзіночнага ліку!