Сме́ла[2] ці Смі́ла[3] (укр.: Сміла) — горад у Чаркаскай вобласціУкраіны. Плошча 39.85 км². Насельніцтва 64 295 чал. (2024)[4]. Размешчаны на Прыдняпроўскім ўзвышшы каля ракі Цясмін. У горадзе размешчаны найбуйнейшы чыгуначны вузел Чаркаскай вобласці — станцыя імя Тараса Шаўчэнкі.
У падначаленні мясцовага гарадскога савета знаходзіцца таксама пасёлак Ірдзінаўка.