Спадчынная манархія
Спадчынная манархія — найбольш распаўсюджаны тып манархіі, калі пасад перадаецца ў рамках адной дынастыі.
Парадак атрымання пасада ў спадчыну:
- Салічная — пасад успадкоўваюць толькі мужчыны, перш за ўсё старэйшы сын.
- Кастыльская — дачкі могуць успадкаваць трон, калі ў манарха няма сыноў.
- Скандынаўская — трон могуць на роўных падставах успадкаваць і мужчыны, і жанчыны.
- Мусульманская — пасля смерці манарха трон успадкоўвае кіруючая сям’я, якая самастойна выбірае, хто з найблізкіх сваякоў стане кіраўніком дзяржавы[1].
У цяперашні час да спадчынных манархій належыць большасць манархій свету, у тым ліку Вялікабрытанія, краіны Садружнасці і ўсе еўрапейскія манархіі, акрамя Андоры і Ватыкана.
Крыніцы
![]() |
Спадчынная манархія на Вікісховішчы |
---|