Спермацэт
Спермацэ́т[1] (ад сперма і грэч. Κῆτος — кіт) — воскападобнае рэчыва, якое атрымліваецца пры астуджэнні вадкага жывёльнага тлушчу (спермацэтавага алею), які знаходзіцца ў фіброзным спермацэтавым мяшку ў галаве кашалота, а таксама некаторых іншых кітападобных (напрыклад, кітоў-бутэльканосаў. Раней спермацэт памылкова прымалі за сперму кашалота (адсюль назва).
Складаецца з сумесі складаных эфіраў тлустых кіслот. Белыя крышталі. Добра раствараюцца ацэтоне, эфіры, гарачым спірце. Не раствараецца ў вадзе. Тэмпература плаўлення 53—54 °C.
Спермацэт выкарыстоўваецца у складзе мазей, касметычных крэмаў. Раней з яго выраблялі свечкі.
Зноскі
Літаратура
- Спермацэт // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 110. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Спермацет (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі