Спіс кіраўнікоў Тасканы

Сцяг вялікага герцагства Тасканскага

Спіс кіраўнікоў Тасканы — рэгіёна ў цэнтральнай Італіі.

У канцы VIII стагоддзя на тэрыторыі Тусцыі ўтварылася Тасканская марка (маркграфства), якая кіравалася графамі Лукі. У 931 годзе Гуга Арльскі, які абвясціў сябе каралём Італіі, перашкодзіў Баніфацыям аб'яднаць усе важныя феадальныя ўладанні Італіі. Ён перадаў Таскану свайму брату Базо, і яна кіравалася яго нашчадкамі вядомымі як Базаніды да 1001 года. У 1027 годзе Раньеры быў пазбаўлены маркі Конрадам II. У 1027 годзе герцагства перайшло да дому Каноса. Баніфацый III выкарыстоўваў тытулы герцага і маркграфа. Ён меў вялікую ўладу, аб'яднаў уладанні сям'і, якая кіравала таксама Модэнай, Рэджыа і Мантуяй. Пасля смерці яго дачкі Мацільды ў 1115 годзе, цэнтральная ўлада ў Таскане практычна перастала існаваць. У той перыяд насельніцтва галоўных гарадоў пачало расці, ператвараючы іх непасрэдна ў камуны.

Да пачатку 15-га стагоддзя Фларэнцыя пачала адыгрываць значную ролю ў Таскане. Быўшы першапачаткова камунай, Фларэнцыя ператварылася ў рэспубліку і неўзабаве падпарадкавала сабе большую частку паўночнай і цэнтральнай Тасканы і пачала адыгрываць адну з найважнейшых роляў у палітычнай сістэме сярэднявечнай Італіі. У 1434 годзе ў Фларэнційскай рэспубліцы ўсталявалася ўлада роду Медычы, пры якім дзяржава трансфармавалася ў аднаасобную сіньярыю. У XIV стагоддзі Фларэнцыя стала вядучым цэнтрам італьянскага Адраджэння. У перыяд Італьянскіх войнаў у рэспубліцы быў усталяваны ўраўняльны тэакратычны рэжым Саванаролы, аднак пры падтрымцы Францыі і Папства Медычы ў 1512 годзе аднавілі сваю ўладу. У 1532 годзе рэспубліканскі лад Фларэнцыі быў ліквідаваны, і краіна ператварылася ў спадчынную манархію — герцагства Фларэнцыя, а з 1569 года ў Вялікае Герцагства Таскана.

Першым вялікім герцагам быў Козіма I. Яго нашчадкі кіравалі там да згасання дынастыі Медычы ў 1737 годзе. Тады вялікае герцагства атрымаў у спадчыну Франц Стэфан, герцаг Латарынгіі і зяць імператара Карла VI. Такім чынам вялікім герцагствам сталі кіраваць Габсбургі.

Маркграфы Тасканы

Баніфацыі

Першапачаткова графы Лукі, яны пашырылі сферу свайго ўплыву кіруючы суседнімі дзяржавамі.

  • 812813 : Баніфацый I
  • 813828 : вакантна
  • 828834 : Баніфацый II
  • 835845 : Агана (не з дынастыі)
  • 845847 : вакантна
  • 847886 : Адальберт I
  • 886915 : Адальберт II
  • 915929 : Гвіда
  • 929931 : Ламберт

Базаніды

Сваякі караля Італіі Гуга Арльскага.

Іншыя

Дом Каноса

Нашчадкі графаў Каноса.

  • 10271052 : Баніфацый III (таксама IV)
  • 10521076 : Беатрыса як жонка Баніфацыя III і рэгентка пры сваіх дзецях Фрыдрыху (па іншых крыніцах, Баніфацыі) і Мацільдзе
    • 10541069 : Готфрыд I (герцаг Латарынгскі) як муж Беатрысы
    • 10691076 : Готфрыд II (герцаг Латарынгскі) як муж Мацільды
  • 10761115 : Мацільда

Іншыя

Пасля смерці Мацільды, у Таскане змяняліся розныя кіраўнікі, якія насілі тытул маркграфаў.

  • 11201127 : Конрад фон Шэерн
  • 11351137 : Энгельберт, маркграф Істрыі
  • 11371139 : Генрых Горды (герцаг Баварскі)
  • 11391152 : Ульрых, граф Ленцбурга
  • 11521160 : Вельф VI, брат Генрыха Гордага
  • 11601167 : Вельф VII
    • 11601163 : Райнальд фон Дасель (архібіскуп Кёльнскі), у апазіцыі
    • 11631173 : Крысціян, граф Буха (архібіскуп Майнца) як імперскі вікарый
  • 11671173 : Вельф VI
  • 11951197 : Філіп Швабскі

Неафіцыйныя кіраўнікі Фларэнцыі

Герцагі Фларэнцыі

Медычы

Вялікія герцагі Тасканы

Медычы

Габсбургі

Каралі Этрурыі

Бурбоны

Вялікія герцагі Тасканы

Габсбургі

Вялікае герцагства Тасканскае захоплена Сардзінскім каралеўствам.

Прэтэндэнты

Габсбургі

  • 18601908 : Фердынанд IV
  • 19081942 : Іосіф Фердынанд
  • 19421948 : Петэр Фердынанд
  • 19481984 : Готфрыд
  • 19841993 : Леапольд Франц
  • з 1993 : Жыгімонт

Гл. таксама

  • Гісторыя Тасканы