Стагнацыя
Стагна́цыя[1] (лац.: stagnatio — нерухомасць, ад stagnum — стаялая вада) — стан эканомікі, які характарызуецца застоем вытворчасці і гандлю на працягу доўгага перыяду. Стагнацыя суправаджаецца павелічэннем колькасці беспрацоўных, зніжэннем заработнай платы і ўзроўню жыцця насельніцтва.
Выяўляецца ў нулявых або нязначных тэмпах росту, нязменнай структуры эканомікі, яе неўспрымальнасці да новаўвядзенняў, навукова-тэхнічнага прагрэсу. Стан стагнацыі быў характэрны для эканомікі ЗША ў 1930-х гадах, для савецкай эканомікі — у канцы 1980-х гадоў.
Зноскі
Літаратура
- Радзіеўскі М. В. Стагнацыя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 127. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).