Стадыён
Стадыё́н (грэч. στάδιον, «рысталішча») — будынак для спартыўных мэт. Звычайна ўключае вялікае поле і месцы для гледачоў, размешчаныя прыступава вакол поля. Таксама часта ўтрымоўвае дадатковыя пляцоўкі і дапаможныя памяшканні для трэніроўкі і перапранання каманд. Стадыёны выкарыстоўваюцца не толькі для розных відаў спорту на адкрытым паветры (напрыклад, лёгкай атлетыкі і футбола), але таксама для канцэртаў і іншых мерапрыемстваў.
Першымі стадыёнамі былі будынкі ў Старажытнай Грэцыі для правядзення Алімпійскіх гульняў і іншых спартыўных спаборніцтваў. Самы стары вядомы стадыён знаходзіўся ў Алімпіі (Грэцыя). Спачатку стадыён выкарыстоўваўся толькі для змаганняў у бегу; адгэтуль пайшла практыка стандартызацыі памеру поля — 180—200 метраў (адзін стадый, што дало назву самому будынку).
Стадыёны сусвету
Стадыёны Беларусі
Фотагалерэя
Літаратура
- Стадыён // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 128. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Стадыён
- World Stadiums Архівавана 16 сакавіка 2006.
- Stadium Archive
- Супольнасць аб футбольных стадыёнах(недаступная спасылка) // Супольнасць в vk.com (руск.)