Стандартная бібліятэка ў C++
Стандартная бібліятэка ў C++ (C++ Standard Library — SL) — сукупнасць класаў і функцый мовы праграмавання C++. Гэтая сукупнасць адпавядае існым стандартам C++, першы з якіх быў прыняты ў 1998 годзе (C++98). У 2011 годзе быў распрацаваны стандарт C++11.
Загалоўкавыя файлы стандартнай бібліятэкі C++
У стандартнай бібліятэцы C++ прадугледжана сістэма загалоўкавых файлаў, якія неабходна падключаць да кода пры напісанні праграмы, каб выкарыстоўваць гатовыя класы і функцыі. Гэта значна эканоміць час стварэння праекта, бо праграмісту не трэба самому займацца напісаннем неабходных элементаў коду. У C++ прадугледжаныя наступныя асноўныя загалоўкавыя файлы SL[1]:
Загаловак SL | Тлумачэнне |
---|---|
<cstdio> | Змяшчае прататыпы для стандартнага ўводу/вываду даных стандарту C |
<iostream> | Змяшчае прататыпы для стандартнага ўводу/вываду даных стандарту C++ |
<iomanip> | Змяшчае прататыпы для функцый-маніпулятараў са струменем. Маніпулятары фарматуюць струмені даных. |
<cmath> | Змяшчае прататыпы для матэматычных функцый |
<cstdlib> | Змяшчае прататыпы для функцый пераўтварэння лікаў у тэкст і наадварот, размеркавання памяці і далучэння рандамізацыі |
<ctime> | Змяшчае прататыпы для функцый маніпулявання часам |
<vector>, <list>, <deque>, <queue>, <stack>, <map>, <set>, <bitset> | Змяшчае класы разнастайных кантэйнераў |
<cctype> | Змяшчае прататыпы для функцый, якія правяраюць даныя (напрыклад, ці з'яўляецца сімвал коскай або лікам) |
<cstring> | Змяшчае прататыпы для функцый апрацоўкі радкоў |
<string> | Змяшчае вызначэнне класа string |
<typeinfo> | Змяшчае класы, якія вызначаюць тыпы даных падчас выканання праграмы |
<fstream> | Змяшчае прататыпы для функцый, якія ажыццяўляюць увод даных у файл і іх вывад з файла |
<sstream> | Змяшчае прататыпы для функцый, якія ажыццяўляюць увод і вывад радкоў у памяці |
<algorithm> | Утрымлівае прататыпы для функцый маніпулявання данымі |
- Заўвага. Загалоўкі прыведзеныя для кампілятараў Linux-падобных сістэм.
Зноскі
- ↑ Deitel, Paul J. C++ : how to program / P.J. Deitel, H.M. Deitel. -- 8th ed, 205-207 Includes index. ISBN 978-0-13-266236-9