Станіслаў Казімір Радзівіл
Станіслаў Казімір Радзівіл | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Аляксандр Гіларый Палубінскі | ||||||
Пераемнік | Ян Караль Дольскі | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 1648 | ||||||
Смерць | 8 снежня 1690 | ||||||
Род | Радзівілы | ||||||
Бацька | Міхал Караль Радзівіл | ||||||
Маці | Ізабэла Кацярына з Сапегаў | ||||||
Жонка | Марыя Крысціна дэ Бецюн | ||||||
Дзеці | няма | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Станіслаў Казімір Радзівіл (1648 — 8 снежня 1690) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Стольнік (1670—1680) і маршалак вялікі літоўскі (з 1680).
Валодаў Ішкалдзю, Лысіцай, Лахвай, Чучэвічамі і часткай Нягневічаў у Новагародскім павеце, а таксама часткай Налібакаў у Менскім павеце і інш. Ардынат на Клецку (1683)[1].
Біяграфія
З нясвіжскай лініі роду Радзівілаў, сын Міхала Караля, падчашага вялікага літоўскага, і Ізабэлы Кацярыны з Сапегаў.
Навучаўся ў Нясвіжы, Ліёне, падарожнічаў па Францыі, Англіі, Галандыі, Італіі.
Быў генералам гвардыі Яго Каралеўскай Мосці, дэлегатам на соймах 1664—1665, 1670, 1678—1679.
Заснаваў кляштар дамініканаў у Клецку.
Ажаніўся з французскай маркізай Марыяй Крысцінай дэ Бецюн. З прычыны адсутнасці нашчадкаў па ягонай смерці Клецкая ардынацыя перайшла да ардыната на Нясвіжы Д. М. Радзівіла[2].
Зноскі
- ↑ ЭнцВКЛ 2005, с. 497.
- ↑ ЭнцВКЛ 2005, с. 498.
Літаратура
- Радзівіл Станіслаў Казімір // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 497—498. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.