Старашайгаўскі раён
Старашайгаўскі раён | |
---|---|
![]() | |
Краіна | |
Уваходзіць у |
|
Адміністрацыйны цэнтр | |
Дата ўтварэння | 16 ліпеня 1928 |
Насельніцтва |
|
Плошча |
|
![]() |
|
Тэлефонны код | 83432 |
Афіцыйны сайт (руск.) | |
![]() |
Старашайгаўскі раён (руск.: Старошайговский район, эрз.: Ташто Шайгабуе, макш.: Сире Шяйгавонь аймак) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўначы Мардовіі ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца сяло Старае Шайгава.
Геаграфія
Старашайгаўскі раён мяжуе з Лямбірскім, Рузаеўскім, Кадошкінскім, Краснаслабодскім і Ельнікаўскім раёнамі, а таксама з Ніжагародскай вобласцю на поўначы. Плошча раёна складае 1420,42 км².
Гісторыя
Старашайгаўскі раён быў утвораны 16 ліпеня 1928 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.
Насельніцтва
Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 12 173 чалавек.
Эканоміка
Сельская гаспадарка з’яўляецца галоўнай галіной эканомікі ў рэгіёне. Акрамя таго, Старашайгаўскі раён вядомы як радзіма мінеральнай вады «Брада», шырока распаўсюджанай у Мардовіі і за яе межамі.
Зноскі
- ↑ АКТМУ Праверана 13 сакавіка 2015.
- ↑ https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/tab-5_VPN-2020.xlsx
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Старашайгаўскі раён
- Сайт раённай адміністрацыі Архівавана 26 сакавіка 2020. (руск.)