Статыстычная механіка — раздзел статыстычнай фізікі, які вывучае метадамі тэорыі імавернасцей паводзіны сістэм, якія складаюцца з (адвольнага) канечнага ліку часціц. Упершыню класічную статыстычную механіку адной часціцы разгледзеў Макс Борн ў 1955 годзе [1][2].
Статыстычная дынаміка сістэмы палёў выходзіць за рамкі статыстычнай механікі і адносіцца да статыстычнай тэорыі поля. Тым самым статыстычная фізіка фактычна дзеліцца на статыстычную механіку і статыстычную тэорыю поля. Статыстычную механіку звычайна дзеляць на раўнаважную і нераўнаважную. Паслядоўная пабудова раўнаважнай статыстычнай механікі была ажыццёўлена Дж. У. Гібсам ў 1902 годзе [3], а паслядоўная пабудова нераўнаважнай статыстычнай механікі была выканана Н. Н. Багалюбавым ў 1946 годзе [4]. Пры апісанні сістэм у рамках статыстычнай механікі выкарыстоўваецца паняцце сярэдняга па ансамблі. Асноўнымі ўраўненнямі статыстычнай механікі з'яўляюцца ўраўненні Ліўвіля і ланцужок ураўненняў Багалюбава.