Стол

Кававы столік

Стол — прадмет мэблі[1], які складаецца з гарызантальнай паверхні (стальніцы), прызначанай для размяшчэння на ёй прадметаў і выконвання работ, і падставы.

Сталы выкарыстоўваюцца для таго, каб размяшчаць прадметы, у прыватнасці ежу, на вышыні, зручнай для чалавека. Пры гэтым чалавек можа сядзець ці стаяць. Форма стальніцы пераважна круглая ці прамавугольная, але існуе вялікая колькасць сталоў са стальніцай у форме іншых геаметрычных фігур, нават самых складаных. Колькасць апор змяняецца ад адной, якая знаходзіцца ў цэнтры да той колькасці, якую задумаў яго стваральнік.

Сталы ўпершыню з'явіліся ў Старажытным Егіпце і затым сталі шырока выкарыстоўвацца паўсюдна.

Віды сталоў

Існуе мноства разнавіднасцей стала:

  • барны стол (барная стойка)
  • більярдны стол
  • раздзелачны стол
  • абедзенны стол (можа быць рассоўным)
  • кававы стол
  • сервіровачны стол
  • пісьмовы стол
  • часопісны стол
  • туалетны стол
  • стол для тэлевізара (AV-стол)
  • стол для пасяджэнняў
  • стол для машыністкі
  • камп'ютарны стол
  • прыстаўны стол
  • шахматны стол і інш.

Галерэя

Гл. таксама

Зноскі

  1. ГОСТ 20400-80 Продукция мебельного производства. Термины и определения

Літаратура

  • Лавонен Н. А. Стол в верованиях карелов / Институт языка, литературы и истории, Карельский научный центр РАН. — Петрозаводск: Периодика, 2000. — 176 с.