Страхаванне
Страхава́нне — сістэма эканамічных адносін, якая ўключае ўтварэнне адмысловага фонду сродкаў (страхавога фонду) і яго выкарыстанне (размеркаванне і пераразмеркаванне) для пераадолення і кампенсацыі розных стратаў і шкоды, выкліканых нешчаслівымі падзеямі (страхавымі выпадкамі) шляхам выплаты страхавой кампенсацыі і страхавых сум.
Удзельнікі працэсу страхавання
У страхаванні абавязковая наяўнасць двух бакоў:
- адмысловай арганізацыі, што займаецца стварэннем і выкарыстаннем адпаведнага фонду — страхоўшчыка
- юрыдычных і фізічных асоб, што ўносяць у фонд усталяваныя плацяжы — страхавальнікаў.
Узаемныя абавязацельствы страхоўшчыкаў і страхавальнікаў рэгламентуюцца дагаворам страхавання ў адпаведнасці з умовамі страхавання. Удзельнікамі страхавых адносін могуць выступаць таксама трэція бакі: застрахаваны або бенефіцыяр — асоба, прызначаная для атрымання страхавой кампенсацыі, напрыклад банк па ўмовах страхавання іпатэкі.[1]
Класіфікацыя
- маёмаснае страхаванне: аб'ектам страхавання з'яўляюцца матэрыяльныя каштоўнасці
- асабістае страхаванне: аснова эканамічных адносін — падзеі ў жыцці фізічных асоб
- страхаванне адказнасці: прадмет — абавязацельствы страхавальніка па кампенсацыі шкоды трэцім асобам.
Унутры галіны таксама выдзяляюцца розныя віды страхавання.
Па тэрміне дагавор страхавання можа быць:
- бестэрміновай (пажыццёвай)
- часовай:
- кароткатэрміновай (ад некалькіх месяцаў да году)
- доўгатэрміновай (ад 1 да 5 гадоў)
- і іншыя
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ Страхаванне іпатэкі Архівавана 14 лютага 2019.
Літаратура
- Маслыка Г. А. Страхаванне // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 203. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).